Журналисты газеты проверили, насколько хорошо обеспечены товарами магазины Ушачского филиала облпотребобщества

Общество

Паколькі не рэдкасцю сталі скаргі на нізкі асартымент аўтамагазінаў, на мінулым тыдні мы вырашылі праверыць, як забяспечаны таварам стацыянарныя гандлёвыя кропкі Ушацкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Абавязкова заглядвалі і на паліцы з хлебам. Пабывалі толькі ў чатырох магазінах, аднак малюнак аказаўся падобны.

“Складаней за ўсё было прывучыць, што ў нас усё ёсць. Ішлі да гэтага гадамі. А зараз нас ужо абмінаюць, бо ведаюць, што цыгарэт няма, выбар каўбас зусім маленькі, спіртное даражэй – казала прадавец магазіна вёскі Сарочына Юлія Аўтух, рэпартаж з якой рабілі некалькі год таму, як з самым высока аплачваемым прадаўцоў філіяла. І хоць і зараз у краме вельмі ўтульна і пустых паліц не ўбачыш – гэта заслуга выключна вопытных работнікаў, якія ведаюць толк у выкладцы і не забудуцца пра чарговы заказ.

Тут па-ранейшаму пярэсцяць аранжавымі бакамі апельсіны, многа хлебабулачных вырабаў, запоўнены лары з марожаным мясам.

– Без праблем паступае ўласная прадукцыяй Ушацкага філіяла, – праводзіць па зале гаспадыня. – За клёцкамі заязджаюцца граджане, многія любяць выключна ўшацкія пельмені і галубцы, а калі ў раёне старшыня Віцебскага аблспажыўтаварыства Таццяна Аляксандраўна Назарава, то абавязкова набывае нашы кексы з разынкамі. А вось асартымент малочкі невялікі, на сёння толькі “Лепелька”. Цукру няма ўжо месяц, замест яго муку паставілі такой ж кілаграмовай расфасоўкі. І калі я раней напрамую заказвала кандытарку, розныя дробязі, каб насыціць асартымент і павялічыць тавараабарот, то зараз на тым канцы проваду таксама выслухаюць, а потым паглядзяць, што даўгі, і зразумела, не прывозяць. Шкада, што наробленае гадамі так хутка знікае.

Зарплата зараз у Сарочыне – адпаведна выручцы – даплачваецца да мінімалкі. Што ж казаць пра астатніх. У Арэхаўне нас сустрэлі паўпустыя мясныя паліцы, невялікі выбар напіткаў. Толькі завітаўшая наведвальніца аптымістычна зазначыла, што ўсё добра, не бачылі б толькі горшага.

Не так пазітыўна былі настроены пакупнікі ў Вяркудах. “Самага ж неабходнага няма – сшыткаў, губак для мыцця посуду, чатыры ўпакоўкі цукру імгненна раскупілі. Хоць у нас у аграгарадку яшчэ некалькі прыватных крам, тым не менш у магазін філіяла завітваем пастаянна, бо многія тавары тут танней, – казала Тамара Іванаўна Мядзведская.

У Дубраўцы пакупніцы не на што не скардзіліся, хаця выбар каўбас жадаў быць лепшым. Многа кандытаркі ўласнай вытворчасці філіяла. Абсалютна свежы хлеб, нават два ўчарашнія боханы лёгка зміналіся і вярталі форму. Апетытныя батоны, шмат пячэння. Наогул літаральна ва ўсіх узгаданых магазінах не аказалася чэрствых хлебабулачных вырабаў, што яўна парадавала. Толькі і яны з’явяцца, калі ўсё менш пакупнікоў будзе завітваць у магазіны Ушацкага філіяла.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *