Представители Ушачского райотдела милиции успешно выступили на областных соревнованиях по плаванию

Cпорт

З выдатным спартыўным вынікам вярнуліся з абласнога цэнтра прадстаўнікі Ушацкага райаддзела міліцыі.

На спаборніцтвах упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама па плаванні на мінулым тыдні сабралася амаль паўсотні праваахоўнікаў. Мужчынам і жанчынам неабходна было пераадолець 100-метровую дыстанцыю двойчы: брасам і вольным стылем. Зрэшты, у апошняй дысцыпліне начальнік Ушацкага РАУС Віталь Станіслававіч Карэнскі, які з’яўляецца кандыдатам у майстры спорту па плаванні, не пакінуў сваім канкурэнтам ніводнага шансу на перамогу. Добрыя секунды на блакітнай дарожцы прадэманстравала і начальнік штаба Святлана Іванаўна Ціханёнак. І хоць чэмпіёнскія лаўры яна не пажынала, выніку хапіла для заваявання ўшацкай камандай першага месца ў сваёй падгрупе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *