Вскоре Ушачский лесхоз приступит к заготовке и реализации березового сока

Общество

Ушацкі лясгас хутка прыступіць да нарыхтоўкі і рэалізацыі бярозавага соку. Як нам паведамілі на прадпрыемстве, набыць карысны напітак сёлета можна будзе ва ўсіх лясніцтвах па 29 капеек за літр.

Паколькі час і аб’ёмы будуць залежаць ад надвор’я, перш чым адправіцца за бярозавым сокам (са сваёй тарай), варта папярэдне звярнуцца ў лясніцтвы і даведацца аб нарыхтоўках у гэты дзень па тэлефонах 5-74-15 (Ушацкае), 5-20-07 (Плінскае), 5-37-95 (Кубліцкае), 5-34-56 (Касарское), 5-12-92 (Глыбачанскае), 5-33-08 (Вялікадолецкае), 5-27-93 (Сарочынскае).
У лясгасе таксама нагадалі, што за самавольную нарыхтоўку соку ў лесфондзе прадугледжаны штраф. У выпадку пашкоджання дрэў давядзецца і пакрыць урон, нанесены прыродзе.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *