В деревне Дорошковичи появился новый асфальт

Общество

– Самі не думалі, што так аператыўна справімся, – задаволена канстатаваў майстар ДРБУ-105 Павел Пятровіч Віхтар, аглядаючы новы асфальт вёскі Дарошкавічы. Канечне, аб’ём тут быў невялікі, каля двухсот метраў. Аднак няхай сабе і 10 – трэба правесці ўсе неабходныя работы. Спачатку знялі завышаную абочыну, пусцілі механічную шчотку – падмялі пясок па рэштках асфальту, а потым пайшоў укладчык з новым. Вышыня слою 4 сантыметры, але паколькі шаша аказалася прасеўшай, давялося і выраўноўваць палатно, клаўшы большы аб’ём.

Першымі па свежым асфальце праязджаюць, канечне, каткі. Звычайна вібрацыйны, якім кіруе Аляксандр Селявёнак. Аднак на гэты раз ён уступаў чаргу Вадзіму Первянёнку з металічнымі вальцамі і халодным “душам” – быў задзейнічаны асфальтаўкладчык з вібратарам з Глыбокага. А нават на такі невялікі адрэзак пайшло 149 тон асфальту.

Не па ўсёй працяглай вуліцы паклалі новы слой, а толькі на двух самых разбітых участках. Але і гэтым былі задаволены мясцовыя жыхары. “Вельмі ўдзячны раённай уладзе, што не застаўся без увагі наш зварот і пачаўся рамонт дарогі. Пакуль што частковы, але спадзяюся, будзе працяг. Праз нашу вёску ляжыць адзін з пад’ездаў да сядзібы-музея Васіля Быкава. Дарога ў нас была бойкай, але апошнім часам так сапсавана вялікагрузнай тэхнікай, што выйсці на вуліцу ці павесіць бялізну немагчыма – проста клубы пылу стаяць, а потым асядаюць на дамах, рэчах”, – выказваў удзячнасць ад імя ўсіх жыхароў старэйшына вёскі Віктар Стукан. А вось Святлана Судак дзякавала не толькі дарожнікам, але і свайму вясковаму лідару. “З таго часу, як старэйшынам стаў Віктар Іванавіч, у нас многае змянілася: і альтанка стаіць ля месца прыпынку аўтамагазіна, і кантэйнер для збору смецця, парадку болей і ля дамоў. А калі прыязджаюць дачнікі, у нас становіцца шматлюдна”.

Канечне, літаральна кожны вясковец рады з’яўленню на сваіх вуліцах дарожнай тэхнікі. Ды і самі работнікі ДРБУ-105 з задавальненем б закаталі ў асфальт усе гравійкі – вялікім аб’ёмам работ яны толькі рады. Але вось запланаваных участкаў сёлета нямнога – на чарзе завяршэнне пад’езду да Матырына, а таксама на Федаронкі з Арэхаўна і да “Лясных азёр” ад павароту на здраўніцу. Але паколькі Прэзідэнтам краіны неаднаразова падымалася дарожная тэма, то спадзяюцца на дадатковае фінансаванне нават у гэтым годзе.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “В деревне Дорошковичи появился новый асфальт

  1. «Канечне, літаральна кожны вясковец рады з’яўленню на сваіх вуліцах дарожнай тэхнікі.» вот уж далеко не факт… с нашими «мастерами» иногда складывается впечатление, что в ушачском дрсу люди принимают запрещенные препараты… в этом году хотелось позвонить и попросить не ремонтировать дорогу. Появление дорожной техники теперь будет встречаться с досадой

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *