Не купайтесь в незнакомых местах и соблюдайте правила безопасности!

Профилактика и безопасность

Сіноптыкі прагназуюць спякотнае лета, многім не церпіцца паплаваць на вадаёмах, а некаторыя ўжо паспелі адкрыць купальны сезон. Кожны год улетку на рэках і азёрах краіны тонуць дзясяткі беларусаў.

На жаль, у новым сезоне ўжо ёсць ахвяры: у прайшоўшыя выхадныя ў Гомельскім раёне нецвярозы мужчына ў заклад спрабаваў пераплыць возера, аднак спроба закончылася трагедыяй.

У чарговы раз паўторым адно з самых галоўных правіл – ні ў якім разе не купацца ў стане алкагольнага ап’янення. Не трэба заплываць далёка, бо можна не разлічыць свае сілы і патануць. Не купайцеся і тым больш не нырайце ў незнаёмых месцах, на надзіманых матрацах і аўтамабільных камерах, асабліва, калі не ўмееце плаваць. Ветрам ці цячэннем іх можа аднесці вельмі далёка ад берага. Не дапускайце свавольства ў вадзе: нельга ныраць пад тых, хто купаецца, хапаць іх за ногі, “тапіць”, падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе і г.д. Не падплывайце блізка да лодак і катэраў. Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей каля вады без нагляду.

Калі бачыце, што тоне чалавек, выратавальным сродкам можа стаць усё, што павышае плывучасць і што вы ў стане да яго дакінуць – выратавальны круг, надзіманы матрац, дошку і іншае. Не губляйце часу і плывіце да чалавека або завіце на дапамогу, калі не ўмееце плаваць. Падплывайце са спіны, падхапіце яго пад рукі ці за валасы, перавярніце тварам уверх, каб ён мог дыхаць, і плывіце да берага.

Рашэннем Ушацкага райвыканкама №425 ад 22.06.2018 вызначаны месцы, дзе забаронена купанне: возера Лутава, меліярацыйныя і тэхнічныя каналы, сажалкі, копані, кар’еры, штучныя і пажарныя вадаёмы, ачышчальныя збудаванні, затоны, месцы размяшчэння плацін, мастоў, дамб і іншых гідратэхнічных збудаванняў.

Выцягнуўшы чалавека з вады, ацаніце яго стан. Калі яму дрэнна і ён наглытаўся вады, пакладзіце пацярпелага на сагнутае калена жыватом (тварам уніз), так вада выйдзе з лёгкіх. Галава пры гэтым павінна вісець ніжэй грудной клеткі. Пасля гэтага перавярніце пацярпелага, пакладзіце на спіну і праверце пульс і дыханне. Калі папярэднія маніпуляцыі не дапамаглі і дыханне не аднавілася, пульс не адчуваецца – хутчэй пачынайце рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. Памятайце, што калі чалавек не дыхае некалькі хвілін, ён можа памерці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *