Как обжаловать завещание? Отвечает нотариус

Калейдоскоп

Часта здараецца, што людзі не задаволены завяшчаннем, лічаць несправядлівым і цікавяцца, у які тэрмін яго можна абскардзіць?

Завяшчанне – гэта пісьмовае распараджэнне маёмасцю, якое чалавек робіць на выпадак сваёй смерці. Пры жыцці ён можа адмяніць або памяняць яго, звесткі аб змесце і яго наяўнасці нікому не выдаюцца, а дзейнічаць дакумент пачынае толькі пасля смерці завяшчальніка. Таму і аспрэчыць яго можна толькі ў гэты час, для чаго, аднак, патрэбны важкія падставы. Напрыклад, пры напісанні завяшчання чалавек не разумеў што робіць або меў захворванне, якое не дазваляла ў поўнай меры асэнсоўваць уласныя дзеянні. Або складаў завяшчанне пад пагрозай насілля.

Ёсць і група асоб, за якімі абавязкова захоўваецца права на частку маёмасці, нават калі яны не ўказаны ў завяшчанні – гэта непрацаздольныя спадчыннікі (пенсіянеры, інваліды, дзеці) першай чаргі па законе, калі яны з’яўляліся такімі на момант адкрыцця спадчыны (смерці завяшчальніка). Таму вельмі важна тым, на карысць каго яно складзена, абавязкова паведамляць натарыусу аб наяўнасці непрацаздольных родных памерлага.

Тэрмін для абскарджання завяшчання – тры гады з моманту, калі асоба даведалася або павінна была даведацца аб парушэнні сваіх правоў.

Жанна КАВАЛЕНКА, натарыус Ушацкай натарыяльнай канторы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *