Диалоговая площадка «Молодёжь за мир и созидание» прошла на базе музея народной славы

Образование и молодежь

Што такое мір і стварэнне вачыма дзяцей? Як захоўваецца памяць старэйшых пакаленняў у канкрэтных сем’ях? Ці ведаеце перадачу “Сто пытанняў даросламу”? Усе гэтыя “загадкі” адрасавалі дзесяцікласнікам Ушацкай школы падчас дыялогавай пляцоўкі “Моладзь за мір і стварэнне” намеснік старшыні райвыканкама А.А.Міранкова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Н.А.Васілеўская і галоўны захавальнік фондаў музея народнай славы імя У.Е.Лабанка Д.П.Мілая.

Толькі не падумайце, што гэта было чарговым іспытам у канікулярны час. Не, проста дарослыя перарывалі свае расказы аб вайне, захаванні міру, развіцці краіны пытаннямі, каб перайсці да дыялогу. І ён атрымаўся. Дзеці, няхай і з падказкай свайго настаўніка гісторыі У.Л.Хамёнка назвалі імя Ф.Ф.Дуброўскага – адзінага ўраджэнца раёна, удастоенага звання Героя Савецкага Саюза, Ліза Пахолак расказала пра ўспаміны сваёй бабулі – медсястры, ветэрана Вялікая Айчыннай Ефрасінні Нікіфараўна Хадан. Многія ўжо вызначыліся з будучай прафесіяй лагапеда, медыка, якія будуць прыносіць задавальненне і спрыяць развіццю краіны – у гэтым бачылі асноўны сэнс слова “стварэнне” будучыя выпускнікі. Паглядзелі вучні і малюнкі сваіх равеснікаў са школ міру – такі статус маюць некаторыя ўстановы адукацыі вобласці з патрыятычным накірункам работы – выстава знаходзіцца ў фае музея. Ну а паколькі пляцоўка была дыялогавай – паступіла і прапанова: пры абмеркаванні школьнай формы, меню сталовай ці падобных тэм, якія датычацца дзяцей, праводзіць апытанне найперш з вучнямі, а не іх бацькамі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *