Митинг-реквием, посвящённый 70-летию начала войны прошёл в Ушачах

Общество

22 чэрвеня 1941 года – адна з самых трагічных дат нашай гісторыі. Дарагой цаной заплаціла Беларусь за Перамогу, і мы заўсёды будзем выказваць удзячнасць людзям, якія прынялі на сябе страшны ўдар вайны і не сталі на калені. Аб гэтым сведчыў мітынг-рэквіем, які адбыўся ў сераду ля помніка загінуўшым воінам і партызанам. 
Мерапрыемства пачалося на плошчы. Прысутныя праслухалі франтавое пісьмо радавога Мікалая Чорнага, які прапаў без вестак у 1944-м, запісы ўспамінаў ветэранаў Івана Кірылавіча Падворнага і Мальвіны Пракопаўны Коршун. Калону шэсця ўзначалілі факеланосцы. Сярод яго ўдзельнікаў былі прадстаўнікі раённага кіраўніцтва на чале са старшынёй райвыканкама А.А.Кавалёнкам, працоўных калектываў, моладзь, якая несла ў руках запаленыя лампадкі, вучні. Нягледзячы на позні час, было многа дзяцей, а састарэлыя жыхары бліжэйшых дамоў назіралі за велічным шэсцем праз расчыненыя вокны.
Ускладанню кветак папярэднічалі малебен аб загінуўшых, выступленні Івана Сямёнавіча Кулагі і Ганны Міхайлаўны Карабань, якія добра памятаюць пачатак вайны, бо на той час былі падлеткамі.
І мітынг, і канцэрт-рэквіем, які адбыўся пазней у РДК, нікога не пакінулі абыякавым. І вельмі добра, што з цягам часу ў нашай краіне падзеі таго ліхалецця не толькі не забываюцца – адзначэнне іх дат становіцца ўсё больш урачыстым і кранальным. Такія мерапрыемствы неацэнныя для выхавання маладых беларусаў дастойнымі сынамі Айчыны. 
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *