Дети Великодолецкой школы провели зимние каникулы с пользой для здоровья

Общество

У перыяд нядаўніх канікул многія вучні 2-7 класаў Вялікадолецкай школы цікава і карысна правялі час у дзённым аздараўленчым лагеры “Здаравяк”.

Перавага пры залічэнні ў яго аддавалася школьнікам са шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сямей, а таксама з тых, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Кожны вучань змог праявіць і развіць у лагеры свае інтэлектуальныя магчымасці і творчыя здольнасці, прычым усе мерапрыемствы арганізоўваліся з выдумкай, суправаджаліся прэзентацыямі, відэаролікамі. Тэматыка ж была самай разнастайнай: ад патрыятычнай віктарыны “Мы – беларусы” да конкурса малюнкаў “Мой снегавік – лепшы”.

Вядома ж, дзеці ахвотна бавілі час і на свежым паветры. Настаўнік фізічнай культуры У.М.Лапіцкі праводзіў лыжныя гонкі, рухомыя гульні, турніры па стральбе, каронныя для нашай школы спаборніцтвы “Снежны снайпер”, так што вучні за гэтыя дні палепшылі сваю фізічную форму, загартаваліся і асвоілі новыя навыкі.

І дзеці, і педагогі за час змены яшчэ больш згуртаваліся, пасябравалі і, канечне, набраліся сіл для новай, самай вялікай вучэбнай чвэрці.

Н.СПІРЫДОВІЧ, настаўніца
Вялікадолецкай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *