Председатель Ушачского райисполкома поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности с професиональным праздником

К профессиональному празднику

Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Ролю вашай сферы для жыцця грамадства немагчыма пераацаніць. Дзякуючы вашай няпростай працы ў дамы жыхароў Ушаччыны прыходзяць цяпло і святло, а прамысловасць і транспарт атрымліваюць неабходную энергетычную сыравіну.

Упэўнены, што прафесіяналізм, стараннасць і руплівасць, уласцівыя работнікам вашай галіны, і ў далейшым дазволяць плённа выконваць няпростую і надзвычай адказную місію.

Работнікам і ветэранам сферы жадаю моцнага здароўя, асабістага шчасця, поспехаў ва ўсім, што вы робіце для развіцця раёна і нашай краіны.

Старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта С.С.САДОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *