21 сентября — Международный день мира

Общество

21 верасня – Міжнародны дзень міру, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі  Аб’яднаных Нацый як час адмовы ад насілля, спынення агню ва ўсім свеце.

У наш неспакойны час вялікую каштоўнасць набываюць ідэі міру, дабра, згоды паміж людзьмі і народамі. Менавіта на гэтых прынцыпах будуе сваю работу наша аб’яднанне. Многія гады ў цесным супрацоўніцтве з органамі выканаўчай улады, грамадскімі арганізацыямі, дзякуючы добраахвотным ахвяраванням грамадзян і арганізацый, Беларускі фонд міру рэалізуе праграмы “Памяць”, “Клопат і міласэрнасць”, займаецца міратворчымі, выхаваўчымі, дабрачыннымі справамі.

Пра тое ж, якую цану заплаціў наш народ за мірнае жыццё, нагадваюць абеліскі, воінскія пахаванні. Многія з іх маюць патрэбу ў рэканструкцыі, рамонце, добраўпарадкаванні. Зараз вядуцца работы па замене помніка “Тром партызанам” на грамадзянскіх могілках у вёсцы Селішча, агульны кошт затрат – 3000 рублёў. З мэтай захавання памяці аб добрых людзях, патрыётах сваёй радзімы разам з раённай ветэранскай арганізацыяй рэалізавалі праект “У нашай памяці навечна”, як вынік – выдадзена аднайменная кніга ўспамінаў родных і блізкіх удзельнікаў, сведкаў вайны.

Не застаюцца без увагі і сучаснікі. Сёлета для забеспячэння належнай пажарнай бяспекі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, што ў Вяркудах, за сродкі раённай арганізацыі Фонду набыта пяць самавыратавальнікаў.

Без падтрымкі насельніцтва, у тым ліку грашыма, немагчыма было б ажыццявіць столькі добрых спраў. Дзякую ўсім праваднікам палітыкі Фонду.

Лідзія ШКАРУБА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *