Выявляемость педофилов в Беларуси выросла в 28 раз с 2012 года

Профилактика и безопасность

Жанчына з маленькім сынам былі ў магазіне. Калі туды прыйшоў работнік дзіцячага сада, хлопчык прыкметна занерваваўся, схаваўся за маці.

Вечарам яна акуратна завяла пра гэта размову. Сын, які так любіў гуляць з выхавальнікам, раптам назваў яго дрэнным. Пра ўсё расказалі тату. У міліцыю бацькі звярнуліся адразу ж – педагога затрымалі. Як высветлілася, 40-гадовы мужчына гвалтаваў дзяцей на працягу 10 гадоў. Ахвяр – мінімум 70. Педафіл усё здымаў на камеру – у яго знайшлі 400 Гігабайт дзіцячага порна.

На жаль, гэта не сюжэт драматычнага фільма, а рэальныя падзеі, што адбываліся нядаўна ў невялікім гарадку нашай краіны. Факты шакіруюць. Па інфармацыі МУС, колькасць злачынстваў, учыненых педафіламі ў адносінах непаўналетніх у Беларусі, за апошнія 10 гадоў павялічылася ў 28 разоў! Калі ў 2012-м іх зарэгістравана 28, то летась – больш за тысячу. Усяго ж за адзначаны перыяд іх было 5616. Практычна палова пацярпелых – дзеці да 14 гадоў, у пераважнай большасці (80 працэнтаў) дзяўчынкі.
Як не дапусціць трагедыі? Спецыялісты раяць бацькам выбудоўваць з дзіцем даверлівыя адносіны, асабліва гэта важна ў падлеткавым узросце. Навучыце малога казаць «не»: не хоча пацалаваць бабулю – не прымушайце, ён павінен ведаць, што адмовіць можа пры парушэнні цялесных межаў каму заўгодна, і вы яго падтрымаеце. Не трэба вучыць дзіця быць ветлівым і добрым для ўсіх. Нагадайце, што віртуальныя знаёмыя павінны такімі ж і заставацца, а ўсе рэальныя сустрэчы – праходзіць пад наглядам ці з дазволу бацькоў. Раскажыце сыну, дачцэ, што чапаць цела ў тых месцах, якія закрывае ніжняя бялізна, можа толькі маці ці ўрач, і што трэба абавязкова паведаміць блізкім, калі хтосьці іншы спрабуе гэта зрабіць.

Калі вы ці вашы блізкія пацярпелі ад сэксуальнага насілля ці вам вядомы факты здзяйснення злачынстваў, звязаных з педафіліяй, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102. Атрымаць інфармацыю, анлайн-кансультаванне, іншую дапамогу па пытаннях абароны дзяцей можна на інтэрнэт-рэсурсе kids.pomogut.by.

За гвалтоўныя і распусныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах непаўналетніх, іх згвалтаванне цяпер прадугледжана да 15 гадоў арышту. Многія выказваліся, што гэтага недастаткова, маўляў, варта пакараць злодзея так, каб у будучым ён увогуле не змог здзейсніць падобнае. Ініцыятыва была падтрымана, медыкі распрацавалі і ўжо зацвердзілі клінічны пратакол лячэння педафілаў, які прадугледжвае ў тым ліку прымяненне хімічнай кастрацыі.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *