Флаг Ушач и Ушачского района

Общество

28 лютага 2011 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ “Аб устанаўленні афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь”. Згодна з ім у г.п.Ушачы і Ушацкага раёна з’явіўся новы геральдычны сімвал – флаг.

Флаг г.п.Ушачы і Ушацкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх палос: верхняй – белага і ніжняй – блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчаны відарыс герба гарадскога пасёлка Ушачы.

Нагадаем выгляд і гісторыю стварэння нашага герба. 23 чэрвеня 1758 года мястэчку Ушачы было даравана магдэбургскае права і герб – відарыс святога Лаўрэна ў белым полі ля залатой ракі. Святы Лаўрэн лічыцца заступнікам бедных, пчаляроў, хлебапёкаў. Ён – рэальная гістарычная асоба. Гэты іспанец быў казначэем і захавальнікам Святога Пісання пры царкве. Аднойчы Лаўрэну было загадана выдаць рымскім чыноўнікам царкоўныя каштоўнасці. Аднак ён раздаў усе грошы і маёмасць жабракам, сіротам, удовам, хворым і прадставіў іх рымлянам, як “каштоўнасці царквы”. Лаўрэна падверглі бічаванню, а потым жывым пяклі на распаленай рашотцы. Гэтая рашотка, а таксама пальмавая ветка як сімвал нязгаснай славы – атрыбуты, з якімі малююць Святога Лаўрэна ў хрысціянскім мастацтве.

Флаг гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна размяшчаецца на будынках органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Ён можа выкарыстоўвацца ў час дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. Гэты геральдычны сімвал можа быць выкарыстаны і ў іншых выпадках па рашэнні Ушацкага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *