Приметы и поверья о браках в високосный год или почему свадебная статистика в январе на Ушаччине была минимальной

Общество

Вясельная статыстыка ў студзені была максімальна “сціплай”: заключыць шлюб – ні першы для абаіх, ні паўторны для некага – у раёне не пажадаў ніхто.

“Відаць, сказаўся пачатак высакоснага года, а з ім – народнае павер’е пра нешчаслівасць такога сямейнага саюзу, – кажа начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама А.Я.Стукалава. – Адношуся да такога з доляй скептыцызму: высакосны адрозніваецца ад любога іншага года толькі наяўнасцю дадатковага 366-га дня. Ды і практыка паказвае, што заключаныя ў такі час шлюбы распадаюцца ні часцей за іншыя”.

Чамусьці нашы продкі лічылі, што гэта асаблівы перыяд – складаны, небяспечны. А яшчэ называлі яго “годам нявесты”, калі да незамужніх дзяўчат не адпраўлялі сватоў, але дазвалялі ім выбіраць будучых мужоў самастойна. Мужчынам катэгарычна забаранялася адмаўляць ім у шлюбе 29 лютага, таму і ўзнікалі нешчаслівыя саюзы з аднабаковай сімпатыяй. Ад гэтага, магчыма, і павялося павер’е пра неспрыяльны час для стварэння сям’і. Дарэчы, пасля высакоснага ішоў “удовін год”, ці “год удаўца”. Такім чынам, ажаніцца “без прыгод” можна было не так часта.

У любым выпадку вырашаць вам. Аднак калі вы асабліва надумлівы, забабонны чалавек, псіхолагі раяць усё ж не “рызыкаваць”: можна настолькі верыць у няўдаласць заключанага ў такі перыяд шлюбу, што гэтае перакананне рана ці позна спраўдзіцца.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *