Что волнует жителей улицы Хрипача?

Читатель поднимает проблему

Як і кожны ўшачанін, я радуюся ўсім тым здабыткам, якія з’яўляюцца ў гарпасёлку, раёне. Канечне, цудоўна, што нарэшце абсталявалі дзіцячую пляцоўку ў цэнтры, на Віцебскую жыхары ідуць па тратуары і не замінаюць вадзіцелям. Кожны год робіцца нешта новае. Выдатна разумею, што немагчыма адначасова заасфальтаваць усе вуліцы, аднак хацелася б, каб больш уважліва, адказна адносіліся мы ўсе да таго, што ўжо створана.

Наша вуліца капітана М.Хрыпача невялікая і маладая, мабыць таму мы і не прэтэндуем на хуткае асфальтаванне, хоць па палове вуліцы яно і зроблена. Частку дамоў для сваіх работнікаў будавалі меліяратары, палова – індывідуальная забудова, а гэта значыць, што колькі мы будаваліся, столькі і клапаціліся пра пад’езд да дамоў. Урэшце была створана трывалая дарога з гравійна-каменным пакрыццём.  Падкрэсліваю, што зрабілі мы яе самі, не спадзеючыся на бюджэтныя сродкі. Але потым пачалі весці газ – перакапалі. Потым будаваць станцыю абезжалезвання – яшчэ раз паднялі дарогу. І калі першы раз рабілася ўсё па розуме: верхні слой здымаўся і адкладваўся асобна ад ніжняга, то падчас апошняй будоўлі зрабілі ўсё наадварот: дарожнае пакрыццё аказалася з гліны і пяску, ямы не зарабілі, хоць і абяцалі, і нават пасля невялікага дажджу мы не ведаем, з якога боку лепш выбрацца на бойкую дарогу. Да таго ж менавіта па нашай вуліцы ездзяць велікагрузныя машыны да кацельні і дапамагаюць мясіць гразь.
І яшчэ на адным моманце хацелася б спыніцца. Усе ведаюць наш гарадскі каток, які летам ператвараецца ў саджалку – месца, дзе любяць бавіць час кампаніі. Там і столік прадугледжаны, і драўляныя стулы. Толькі вось на месца масавага адпачынку летам забываюцца – усё зарасло бур’янам, вароты, якія служылі хакеістам, плаваюць у саджалцы, яна зарасла трыснягом, ну а для кампаніі выпівох гэта проста цудоўнае месца для адпачынку – ніхто ім не замінае, ні разу не наведаліся супрацоўнікі міліцыі, хоць оргіі там устройваюцца рэгулярна.
Вось, дарэчы, і ўсё, што хацелася паведаміць. І спадзяюся быць пачутым.
С.ЯРМОШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *