Проходит комплексная проверка боеготовности соединений и воинских частей Вооруженных сил Республики Беларусь

Общество

Комплексная праверка боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь праходзіць зараз у нашай краіне. Як падкрэсліваюць у Міністэрстве абароны, гэта асабліва актуальна ў абвостраных умовах ваенна-палітычнай абстаноўкі, калі паблізу нашых межаў праводзяцца буйнамаштабныя вучэнні сіл НАТА.

У цяперашні час правяраецца гатоўнасць да выканання задач 19-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. У сувязі з гэтым у Лепельскім і Ушацкім раёнах праходзяць мерапрыемствы па прызыве ваеннаабавязаных з запасу, пастаўцы транспартных сродкаў.

Вось які каментарый даў нам ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Пухальскі:

“Хачу адзначыць патрыятычны настрой нашых грамадзян, якія разумеюць важнасць справы і добрасумленна прыбываюць на пункты збору. Кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый адказна падыходзяць да абавязкаў. Старшыня Ушацкага райвыканкама асабіста кантралюе ўсе мерапрыемствы даўкамплектавання 19-й брыгады. На гэты момант мабілізаваны 23 ваеннаабавязаныя. І хоць ім давядзецца выйсці са звыклай зоны камфорту, людзі разумеюць, што гатоўнасць абараняць Радзіму – гэта абавязак кожнага мужчыны”.

Асабоваму складу правяраемых злучэнняў і часцей трэба будзе падрыхтаваць узбраенне і тэхніку і ў далейшым выйсці ў вызначаныя раёны для вучэнняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *