Сегодня — Вceмиpный дeнь aвиaции и кocмoнaвтики. Узнали у ушачан, что они думают об освоении космоса

Общество

12 красавіка мы адзначаем свята, якое сімвалізуе не толькі тэхнічныя дасягненні чалавецтва, а і нашы самыя смелыя мары і памкненні. Палёт Юрыя Гагарына адкрыў касмічную эру і даказаў, што няма нічога немагчымага. А што думаюць пра асваенне космасу нашы землякі?

Сяргей КАРОТКІ, загадчык гаспадаркі Ушацкай ЦБС:

– Калі адбыўся першы палёт чалавека ў космас – мне было толькі 2 гады і, вядома, сам я велічнасці гэтага дня не ўсведамляў. Але бацькі расказвалі, што святкавалі падзею ў кожнай савецкай сям’і! У нашай школе імя Юра было адным з самых распаўсюджаных. А вось у 1973-м, калі на арбіту адправіўся першы беларускі касманаўт Пётр Клімук, я быў ужо падлеткам і добра памятаю, з якім захапленнем мы абмяркоўвалі гэтую навіну з аднакласнікамі. Калі ж пазней я працаваў у школе выкладчыкам гісторыі, дзяліўся з вучнямі сваімі ўспамінамі, распавядаў пра касмічныя дасягненні нашай краіны.

Аляксей ГРЫНЕВІЧ, начальнік планава-эканамічнага аддзела Ушацкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства:

– Хоць па сваёй спецыяльнасці я і не маю справу з фізікай і астраноміяй, але цікаўлюся асваеннем космасу, сачу за новымі дасягненнямі. Гэта сфера патрабуе вялікіх укладанняў, але яна вельмі перспектыўная, і краіна, якая лічыць сябе развітай, абавязкова павінна прымаць удзел у касмічных праектах і даследаваннях. І я ганаруся тым, што Рэспубліка Беларусь належыць да касмічных дзяржаў. Мы паказваем прыклад таго, як невялікая краіна можа дасягнуць значных поспехаў дзякуючы высокаму навуковаму і тэхнічнаму патэнцыялу, а таксама правільнай дзяржаўнай палітыцы.

Анастасія КЛАЧОК, вучаніца 9 класа Ушацкай СШ:

– За запускам касмічнай ракеты з нашай зямлячкай Марынай Васілеўскай на борце я сачыла ў прамым эфіры. Цяжка нават уявіць, колькі сіл і намаганняў давялося прыкласці гэтай маладой дзяўчыне, каб дасягнуць такога выніку, якімі складанымі былі адбор і падрыхтоўка. Але Марына з усім справілася – і паспяхова выканала заданне! Думаю, што яе прыклад здольны натхніць і многіх іншых беларускіх дзяўчат, бо даказвае: пры жаданні можна ажыццявіць самую неверагодную мару. І, вядома ж, каб чагосьці дасягнуць, трэба добра вучыцца!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *