На производственном совещании у председателя Ушачского райисполкома Сергея Садовского рассмотрены актуальные насущные вопросы

Общество

На апошняй нарадзе ў старшыні райвыканкама С.С.Садоўскага разгледжаны актуальныя надзённыя пытанні, дадзены даручэнні актыву раёна.

10 красавіка закончаны ацяпляльны сезон, ацяпленне адключана ва ўсіх спажыўцоў. Аднак, пры паніжэнні сярэднесутачнай тэмпературы ніжэй плюс васьмі градусаў будзе ўведзены рэжым працеплівання ў школьных, дашкольных, медыцынскіх установах, санаторыі, музеі, бібліятэках і іншых сацыяльных аб’ектах.

На кантролі старшыні ход вясенне-палявых работ. Цёплае надвор’е дазволіла аграрыям набраць добры тэмп і засеяць яравымі зерневымі немалыя плошчы. Між тым, сельгаспрадпрыемствам патрэбна дапамога ў вывазцы арганікі, уборцы камянёў. Калі ў першым выпадку дапамагчы могуць толькія буйныя арганізацыі, то “на камяні” згодна распараджэння павінны накіравацца прадстаўнікі ўсіх калектываў. Гэтыя работы лепш не адкладваць “на пасля” і выканаць да мая.

Асобная тэма і гэтак жа самая актуальная ўвесну – навядзенне парадку. Было прааналізавана выкананне адпаведнага пратакола даручэнняў усімі арганізацыямі. Прычым, клапаціцца пра прыгожую прылягаючую тэрыторыю павінны не толькі дзяржаўныя арганізацыі, а і прыватнікі, у тым ліку гандлёвыя кропкі “Санта”, “Еўраопт”, “Капеечка”. Самы ж вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні гарпасёлка традыцыйна ў камунальнікаў. Дарожным службам дадзены даручэнні па ліквідацыі ямачнасці ў першую чаргу на самых ажыўленых дарогах.

Дарэчы, на пазачарговай сесіі райсавета было прынята рашэнне аб пераразмеркаванні расходаў, дадатковыя сродкі будуць накіраваны на бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі.

Да навядзення парадку павінны актыўней далучацца і ўсе жыхары раёна. Па-першае, па законе ўладальнікам прыватных сядзіб трэба падтрымліваць належны санітарны стан не толькі ў межах свайго ўчастка, а і за ім. Па-другое, добраўпарадкаванне роднай зямлі – справа агульная.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *