Новая торговая точка в Ушачах

Общество

З году ў год ва Ушачах павялічваецца колькасць гандлёвых кропак, што дае грамадзянам цудоўную магчымасць набываць тавары на любы густ і кашалёк. Напэўна, многія ўшацкія гаспадыні ўжо ўзялі пад пільную ўвагу новы харчовы магазін “Бабуліны далікатэсы” Глыбоцкага мясакамбіната, які не так даўно гасцінна адчыніў перад пакупнікамі свае дзверы. Месца для гандлёвага аб’екта вызначана даволі трапна: знаходзіцца ён у цэнтры гарпасёлка – каля райвыканкама, школы, што, безумоўна, зручна.
– Вельмі рада адкрыццю гэтага магазіна, – падзялілася з намі маладая жанчына, пастаянны пакупнік гандлёвай кропкі. – Часцей прыходжу за мясной прадукцыяй, з нецярплівасцю чакаю новых завозаў. Сюды заўсёды прыемна зайсці: чысценька, вялікі выбар тавару, ды і калектыў тут працуе выдатны!
Спадзяёмся, што гэта не апошні гандлёвы аб’ект, які з’явіўся ва Ушачах, і ў нашым раёне будзе далей рабіцца ўсё для задавальнення патрэб пакупнікоў.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *