Ушачская ЦРБ: всё для здоровья человека

Зваротная сувязь

Ушацкая раённая бальніца ў многіх асацыіруецца з той саломінкай, што можа выратаваць жыццё. Дружны калектыў стараецца, каб медыцынская ўстанова адпавядала і часу, і спадзяванням людзей. Як яму гэта ўдаецца? Якія навінкі медыцынскіх паслуг прадстаўляе бальніца? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў падчас “прамой лініі” галоўны ўрач Ушацкай ЦРБ Мікалай Мікалаевіч КАСПІРОВІЧ.

– Наша медыцына ўжо выйшла на дастаткова высокі ўзровень як па кваліфікацыі кадраў, так і па матэрыяльна-тэхнічнай забяспечанасці. У тым, што ў 2011 годзе смяротнасць насельніцтва па раёне знізілася да 87 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, ёсць вялікая заслуга медыкаў.
Безумоўна, маюцца і пэўныя праблемы. Ведаючы няпростае фінансавае становішча грамадзян у сённяшніх умовах, мы свядома пайшлі на зніжэнне рэнтабельнасці, якая зараз складае ўсяго пяць працэнтаў. Гэта значыць, што платныя паслугі, якія аказваем, пакрываюць толькі затраты, а прыбытку амаль не прыносяць. У такіх умовах цяжка развіваць сістэму аховы здароўя, аднак інтарэсы грамадзян заўсёды былі і ёсць на першым месцы.
– Ці можа пацыент, які знаходзіцца на стацыянары, выкарыстаць для свайго лячэння не прапісаныя яму лекі беларускай вытворчасці, а іх імпартны аналаг?
– Калі гэта не паўплывае на ход лячэння (пры ўмове, што гэта і сапраўды аналаг, а не іншы прэпарат), то такая магчымасць ёсць. Зразумела, на ўмовах аплаты, бо імпартныя лекі, як правіла, на парадак даражэйшыя.
– Павелічэнне кошту на імпартныя лекавыя сродкі, якое назіраецца апошнім часам, можна патлумачыць ростам курсу валют. А чаму даражэюць беларускія?
– Прычына тая ж. Субстанцыі для вытворчасці лекаў закупляюцца за мяжой, а таму скачкі на валютным рынку аказваюць уплыў на іх кошт. Да таго ж яшчэ ў цэннік прэпаратаў уключаецца плата за затрачаныя на іх вытворчасць рэсурсы, якая таксама “пайшла ўгару”.
– Не так даўно ў райбальніцу былі набыты ЛОР-камбайн, біяхімічны і гематалагічны аналізатары. Ці з’явілася яшчэ якое-небудзь медыцынскае абсталяванне?
– Мы пастаянна імкнёмся ўдасканальваць якасць аказваемых паслуг, для чаго, безумоўна, неабходны сучасныя прыборы. Літаральна на днях у рэанімацыйнае аддзяленне набылі сучасны аналізатар кіслотна-шчалачнога стану. На гэтым, спадзяюся, справа не спыніцца – любыя грашовыя паступленні будзем укладаць у далейшае развіццё сістэмы аховы здароўя ў раёне.
Падчас “прамой лініі” Мікалаю Мікалаевічу задавалі і іншыя пытанні, аднак усе яны мелі прыватны характар. На кожнае быў дадзены канкрэтны, зразумелы адказ.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



3 комментария по теме “Ушачская ЦРБ: всё для здоровья человека

  1. всё таки наши медики молодцы! стараються держаться на плаву в любой ситуации. респект и уважуха им!!!!

  2. это у них на словах только всё так хорошо, а на самом деле ни специалистов толковых, ни хорошего отношения к пациентам…..

  3. Даааа, столько врачей уехало, что пальцев не хватает подсчетать. Оборудование закупают а работать не кому. смех да и только.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *