Слет студотрядов Витебской области «Время выбрало нас» прошёл в Полоцке

Общество

“Дзень ударнай працы”, патрыятычныя акцыі, фестывалі спорту і творчасці, адкрытыя дыялогі, сустрэчы з ветэранамі руху – дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў хаця і не значыцца ў календары афіцыйных дзяржаўных святаў, традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне.

Студатрадаўскі рух мае багатую гісторыю і сыходзіць каранямі ў далёкія 60-я, калі працоўны семестр доўжыўся 62 дні – увесь ліпень і жнівень. А яго мерыдыянам якраз з’яўлялася 1 жніўня.

– Лепшыя традыцыі камсамола захоўваюцца і сёння. Штогод у летні перыяд ва Ушацкім раёне ў студэнцкіх атрадах працаўладкоўваецца каля 30 маладых людзей. І ўсе яны, як кажуць, “зараджаны” на актыўнасць, – кажа першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель, – Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць калектывам, якія дапамагаюць у арганізацыі такой работы, прымаюць у сябе моладзь. Сёлета гэта лясгас, УП ЖКГ, “Сафійскія дары”, аддзел па адукацыі райвыканкама. Цёплыя віншаванні – ветэранам студатрадаўскага руху, а цяперашнім і будучым байцам – незабыўных дзён, яркіх момантаў, новых уражанняў!

Дарэчы, апошніх 1 жніўня было нямала. Прадстаўнікі працоўнай моладзі, школьнікі Ушаччыны прынялі ўдзел у абласным злёце студэнцкіх атрадаў “Час выбраў нас”, што ладзіўся ў Полацку (на здымку). У БРСМ жа нагадалі: любая іх ініцыятыва па развіцці БСА будзе падтрымана.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *