С 1 октября открывается загонная охота на диких копытных животных

Общество

Паляўнічыя, пэўна, ужо падрыхтавалі свае стрэльбы і думаюць пра хуткую здабычу – днямі пачынаецца загоннае паляванне на дзікіх жывёл. Аб тэрмінах і кошце пуцёвак мы даведаліся ва Ушацкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. 
З 1 кастрычніка па 30 снежня адкрываецца восеньскае загоннае паляванне на дзікіх капытных жывёл (лось, кабан, казуля). Спосаб палявання: ружжовы, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з загонам, з засады, з падыходу.
Кошт паляўнічай пуцёўкі па разавым дазволе для членаў РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” складае 15 тысяч рублёў, для астатніх – 45 тысяч.
Кошт разавага дазволу на здабычу наступны: кабан трафейны – 800 тысяч рублёў, кабан дарослы – 500 тысяч рублёў, кабан да двух гадоў – 350 тысяч, кабан “сегалетак” – 150 тысяч, казуля дарослая – 250 тысяч, лось трафейны – 3 мільёны 500 тысяч, лось дарослы – 2 мільёны, лось “сегалетак” – 800 тысяч.
Акрамя таго, цяпер працягваецца паляванне на рачнога бабра ружжовым і безружжовым спосабам з выкарыстаннем паляўнічых сабак. Кошт пуцёўкі да разавага дазволу 5 тысяч рублёў у месяц, кошт разавага дазволу на здабычу – 60 тысяч рублёў.
Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *