Как пройти пробное тестирование?

Общество

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта з 27 кастрычніка па 8 лістапада. Калі набіраецца адпаведная колькасць жадаючых, спецыялісты факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ПДУ прыязджаюць для правядзення тэсціравання непасрэдна ва Ушачы. Так хутчэй за ўсё і будзе падчас другога і трэцяга этапаў. Першы ж можна прайсці самастойна, запісаўшыся па нумары (8-0214) 53-05-35. Кошт тэсціравання па адным прадмеце па ўсёй рэспубліцы аднолькавы – 30 тысяч рублёў, які аплачваецца на разліковы рахунак РІКВ праз аддзяленні “Беларусбанка”. “Спробы” па беларускай і рускай мовах пройдуць 28 кастрычніка і 1 лістапада адпаведна. Час пачатку рэпетыцыйнага тэсціравання ў ПДУ – 16 гадзін. Ёсць і рэзервовы дзень – 8 лістапада.
Другі раз будучыя абітурыенты могуць паспрабаваць свае сілы ў студзені-лютым, трэці – у сакавіку-красавіку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *