Профессиональный праздник отметили автомобилисты и дорожники

К профессиональному празднику

ДЭУ-З7 філіяла РУП “Віцебскаўтадар” – арганізацыя невялікая, працуюць тут усяго 19 чалавек. Працягласць дарог, якія знаходзяцца на абслугоўванні, – крыху меней 100 кіламетраў. Аднак гэта не значыць, што калектыў сядзіць без справы. Спецыфіка дзейнасці дарожнікаў няпростая, часта ім даводзіцца працаваць і ў выхадныя дні, практычна круглыя суткі дзяжурыць зімой. Усе работы ў ДЭУ-37 выконваюцца ў вызначаныя тэрміны, а часам – нават датэрмінова, што сведчыць аб аператыўнасці супрацоўнікаў. І ўсё гэта робіцца для таго, каб дарога заўсёды была бяспечнай і камфортнай. Тым больш, што гэта аўтамабільныя артэрыі асаблівага – рэспубліканскага значэння.
Падтрымліваць дарогі ў добрым стане, своечасова рамантаваць, а то і будаваць – справа нялёгкая. Між тым, сёлета на значнай тэрыторыі быў пакладзены і ўмацаваны асфальт, праведзены бягучы рамонт, умацаваны абочыны. На ўсёй тэрыторыі пастаянна ажыццяўляецца догляд за станам кюветаў. Улічваюць дарожнікі ў сваёй рабоце і запыты насельніцтва. Так, па просьбах грамадзян не так даўно былі абсталяваны пасадачныя пляцоўкі ў населеных пунктах Жаўніна і Мажэйшчына, устаноўлены павільён на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Баброва. З дапамогай падрадчыкаў у гэтым годзе праведзена асфальтаванне 2,3 кіламетра дарогі ад Вашкова да Двор Жар. З-за адсутнасці фінансавання работы на гэтым участку пакуль прыпынены.
За кожнай дасягнутай лічбай, кожным выкананым аб’ектам стаіць адказная праца ўсяго калектыву – упэўнены начальнік ДЭУ-37 Пётр Пятровіч Кляшчонак. У гэтым годзе ўнеслі найбольшую лепту ў дасягненні прадпрыемства У.І.Аўдошка, Р.І.Дунік, Р.З.Шарамет, А.К.Шараг, С.А.Іваноў. Ганарыцца арганізацыя сваімі “старажыламі” А.П.Зімаравым і М.М.Пузаткам. Няма нараканняў і на работу астатніх, бо ўсе яны не лічацца з асабістым часам, праяўляюць ініцыятыву, адказна выконваюць любую даручаную справу і апраўдваюць давер кіраўніцтва.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *