У жителей деревни Малые Дольцы есть общие проблемы

Зваротная сувязь

Падчас выязнога прыёму ў Малых Дольцах Вялікадолецкага сельсавета, які нядаўна праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч разам са старшынёй Вялікадолецкага сельвыканкама М.К.Ляшкевічам, высветлілася, што ў людзей гэтага населенага пункта ёсць шэраг пытанняў і праблем.
Старэйшына вёскі С.Т.Клопаў ад імя ўсіх жыхароў агучыў асноўныя, самае вострае з іх – ацяпленне мясцовага магазіна. На момант прыёму, які якраз і праходзіў у памяшканні магазіна, там было толькі восем градусаў цяпла. Калі людзі, якія прыходзяць за пакупкамі, адчуваюць сябе не вельмі камфортна, то як у такіх умовах працаваць?
Занепакоены жыхары Малых Дольцаў даволі хуткім распаўсюджваннем баршчэўніку, які ўжо падабраўся да многіх хат. Прасілі, каб у наступным годзе іх вёску ўключылі ў план па знішчэнні гэтай небяспечнай расліны. Яны ў сваю чаргу таксама будуць прыкладаць намаганні па выкараненні культуры.
Прагучала просьба прагрэйдзіраваць дарогу, якая была выканана ў той жа дзень. Дарэчы, як зазначыў старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама М.К.Ляшкевіч, на рамонт і падсыпку дарог у Малых Дольцах у бягучым годзе ўжо зрасходавана 12 мільёнаў рублёў.
Падчас прыёму паступілі скаргі і на Вялікадолецкае лясніцтва. У прыватнасці, пры нарыхтоўцы драўніны працаўнікі складзіравалі яе каля ўезду на мясцовыя могілкі, з-за чаго туды пэўны час нельга было праехаць. У дадзены момант драўніна прыбрана, але людзі прасілі, каб такая непрыемная сітуацыя не паўтаралася.
Усе пытанні накіраваны ў адпаведныя службы для рэагавання і будуць знаходзіцца на кантролі ў раённым Савеце дэпутатаў да моманту іх вырашэння.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *