Увага ўступнай кампаніі
Камітэт вобласці ацаніў узровень падрыхтоўкі да правядзення цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання ва ўстановах Віцебшчыны.
У рэгіёне правядзенне цэнтралізаванага экзамену прадугледжана ў 22 пунктах. Старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці У.У.Гадзяцкі, які з’яўляецца старшынёй абласной камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеннем уступнай кампаніі, падкрэсліў, што асноўная задача ўсіх арганізатараў і кантралёраў – забеспячэнне роўных умоў для ўсіх дзяцей, якія здаюць экзамен ці тэссціраванне. Акцэнтавана ўвага членаў камісій на забеспячэнні належнага ўзроўню дысцыпліны пры выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў, захаванні строгага прапускнога рэжыму ў пункты правядзення цэнтралізаваных выпрабаванняў, а таксама новаўвядзенню гэтага года – забароне на выкарыстанне мабільных тэлефонаў і сродкаў аўдыё-відэафіксацыі на ўсёй тэрыторыі пункта правядзення цэнтралізаванага экзамену, а не толькі ў аўдыторыі.
Як і ў папярэднія гады супрацоўнікі Камітэта вобласці ў складзе выязных груп пракантралююць работу ўсіх пунктаў правядзення экзаменаў і тэсціравання.
- Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у ходзе ўступнай кампаніі, прымаюцца па тэлефонах «гарачых ліній» у працоўныя дні з 9:00 да 18:00 (перапынак – 13:00-14:00): у Камітэце дзяржкантролю вобласці – (80212) 37-61-82; у Полацкім міжрайкамітэце – (80214) 46-41-46; у Аршанскім міжрайкамітэце – (80216) 51-09-22.
На кантролі стан дарог
У ходзе кантрольных мерапрыемстваў Камітэтам вобласці выяўлены шматлікія дэфекты дарожнага пакрыцця як у абласным цэнтры, так і ў райцэнтрах, на аўтадарогах.
Прычым, асобныя з іх з’яўляюцца крытычнымі і патрабуюць прыняцця неадкладных мер рэагавання. Ямы негатыўна ўплываюць на стан аўтатранспарту, ствараюць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Асобныя тэрыторыі ўздоўж дарог зараслі драўнінна-хмызняковай расліннасцю, галіны звісаюць на праезную частку, замінаючы праезду.
Для аналізу і ацэнкі эфектыўнасці прынятых (прымаемых) мясцовымі органамі ўлады і эксплуатуючымі арганізацыямі мер па прывядзенні вулічна-дарожнай сеткі і прылеглых да яе тэрыторый у належны стан, Камітэтам вобласці 29 і 30 мая будзе праводзіцца «гарачая лінія». Звароты будуць прымацца з 11:00 да 16:00 (перапынак з 13 да 14) па тэлефонах (80212) 37-61-64, 37-50-41. Акрамя таго, грамадзяне могуць паведаміць аб неналежным доглядзе за высаджанымі дрэвамі і кустарнікамі ўздоўж аўтадарог, што прывяло да іх гібелі.
Інфармацыю таксама можна накіроўваць да 2 чэрвеня па электроннай пошце: kgkvitebsk@mail.belpak.by з пазнакай «Дарогі». Звяртаем увагу, што накіраваная інфармацыя не падлягае разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».