Мурал, посвященный лесной тематике, появился в Ушачах

Общество

Вось такі мурал на лясную тэматыку з’явіўся ва Ушачах на трэцім копусе дома №1 па вуліцы Віцебскай. Арт-аб’ект заняў усю сцяну пяціпавярхоўкі і выдатна бачны на ўездзе ў гарпасёлак.

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі муралы, прысвечаныя папулярызацыі лясных прафесій і беражлівых адносін да прыроды, зараз ствараюцца ў кожным лясгасе краіны, у Віцебскай вобласці іх будзе 18. Як падкрэсліў кіраўнік Мінлясгаса Аляксандр Кулік, каменціруючы іх з’яўленне ў райцэнтрах, гэта даніна павагі людзям, якія ствараюць, ахоўваюць 40 працэнтаў тэрыторыі краіны. Лес з’яўляецца нашым нацыянальным здабыткам, візітнай карткай. Міністэрства імкнецца праз такія аб’екты яшчэ раз падкрэсліць значнасць працы лесаводаў. Уявіце сабе, што на 9 мільёнах гектараў у краіне шчыруюць 35 тысяч работнікаў лясной гаспадаркі.

Тры дні спатрэбілася мастакам з Віцебска, каб стварыць малюнак, на якім разам крочаць лясгасавец і дзяўчынка ў форме юных лесаводаў, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў. За іх спіной – магутны зялёны лес, а на пярэднім плане – маладзенькія саджанцы, што таксама сімвалічна, бо менавіта ад дарослых залежыць, наколькі дзеці будуць беражліва ставіцца да прыроды і прымнажаць яе багацці.

Як нам паведамілі ва Ушацкім лясгасе, мурал выкананы якасна і павінен праслужыць не менш 10 гадоў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *