Готовимся к школе. Где в Ушачах купить канцелярские принадлежности и одежду?

Общество

Па вопыце знаёмых ведаю, што школьныя абноўкі многія набываюць зараз на інтэрнэт-пляцоўках. Так, сучасна, зручна, выбар на любы кашалёк. Аднак ёсць тыя, хто хоча перад пакупкай патрымаць рэч у руках, ацаніць якасць, параўнаць з іншымі мадэлямі, а яшчэ лепш – нікуды для гэтага не ехаць. Ці ёсць такая магчымасць у нашых землякоў? За адказам накіраваліся па гандлёвых аб’ектах г.п.Ушачы.

Убор да 1 верасня юнай ушачанцы Ясеніі Кляшчонак у магазіне “Умнейка” дапамагае выбраць Л.Чубік.

За адзеннем дзелавога стылю многія ўшачане ідуць у магазін “Умнейка”. На бягучым тыдні тут якраз быў завоз такога тавару ад фірмы “Mark Formelle”.

– Мы пастаянна вывучаем попыт пакупнікоў, стараемся разнастаіць асартымент – прапануем як паўсядзённае адзенне, так і святочныя калекцыі, – расказвае прадаваец Людміла Чубік. – Традыцыйна ў ліку самага запатрабаванага – чорныя хлапчуковыя штаны, а таксама белыя кашулі і дзявочыя блузкі.

Кошт на тавар – цалкам “пад’ёмны”. Так, напрыклад, дзяўчынцы можна набыць прыгожую сукенку за 44-50 рублёў (сума залежыць ад мадэлі, растоўкі), спадніцу – за 34, блузку – 23, пола – 27. Кашуля і пола для хлопчыка абыдзецца ў сярэднім у 25-28 рублёў, штаны – у 39. Пры гэтым трэба ўдакладніць, што найбольшы выбар – для малодшых школьнікаў.

Ва ўнівермагу сітуацыя не недта парадавала. Завозаў тут не было даўно, таму паліцы выглядаюць сціпла. Між тым, для некага гэта толькі “плюс”: калі штосьці падабраць па памеры – можна купіць вельмі танна. Скажам, акуратныя хлапчуковыя касцюмы ўжо некалькі разоў уцаняліся – зараз іх прадаюць усяго за 60 рублёў. Ёсць у наяўнасці джэмперы, штаны для дзяўчынак і хлопчыкаў, а таксама абутак ад беларускіх вытворцаў.

Прыгледзець падыходзячыя варыянты, асабліва для старэйшых школьнікаў, можна таксама на рынку, у магазіне “Сямейка”.

Рэкамендацыі па выбары школьных абновак усюды аднолькавыя. У мінімальны набор уваходзяць: адзенне дзелавога стылю (спадніца, штаны, блузка, кашуля, жакет, камізэлька, пінжак, сарафан, сукенка, гольф, джэмпер), абутак (паўбацінкі, туфлі), спартыўная форма (касцюм, фуфайка), а таксама кеды ці красоўкі для заняткаў на вуліцы і ў спартзале.

Сшыткі ды алоўкі – патрэбныя абноўкі

Самыя танныя сшыткі – у магазіне “Белбланк”, больш за ўсё рукзакоў – ва “Усё за капейку”, а ва ўнівермагу нават без акцый тое-сёе можна набыць нядорага… Да такіх высноў прыйшлі падчас нашага нядаўняга “школьнага рэйду” па магазінах райцэнтра. Спадзяемся, вучням і бацькам будзе цікава даведацца, дзе ва Ушачах выгадней закупіцца канцылярскімі прыладамі.

Пачнем з таго, што на паліцах – надзвычай шырокі асартымент такога тавару. Ёсць нават глобусы, спецыяльныя сшыткі для запісу замежных слоў, амаль прафесійныя наборы для чарчэння.

“Белбланк”: Калі хочаце набыць усё ў адным месцы – вам дакладна сюды! Але будзьце гатовыя да чаргі: пакупнікоў (у тым ліку юрыдычных асоб) у гандлёвай кропцы звычайна нямала. І гэта зразумела: тавар пастаянна падвозіцца, праводзяцца розныя акцыі. Зараз, напрыклад, па самым нізкім у раёне кошце можна набыць простыя 12-аркушавыя сшыткі – усяго 18 капеек, паўагульныя – 88, агульныя – 1.44 рубля, дзённікі – 2.75. Вокладкі таксама на любы густ: 3.0 руб за 10 штук ці гатовыя наборы ад 6.05 да 11 рублёў у залежнасці ад класа. Кошт на каляровыя алоўкі вагаецца ад 1.55 да 17.89, фламастары – ад 2.15 да 9.10, пластылін – ад 4.40 да 11.65, акварэльныя фарбы – ад 2.20 да 10.14, гуаш – ад 5.25 да 18.69 – усё залежыць ад колькасці колераў, вытворцы, якасці тавару. Адрозніваецца цэннік таксама на пеналы ды ранцы: просты тубус з лінейкай абыдзецца ў 1.24, а яркі “мяккі” варыянт з некалькімі аддзяленнямі – ужо ў 20.26; аднатонны партфель на адно аддзяленне для малодшакласніка – 24.22, а стыльны варыянт з артапедычнай спінкай для дарослага вучня – 126.37.

“Усё за капейку”: Тут асабліва парадаваў выбар ранцаў – налічылі звыш 40 штук, у пераважнай большасці для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Кошт на іх “не кусаецца” і стартуе з 29.47 рубля. У гэтай гандлёвай кропцы самыя танныя вокладкі для сшыткаў – 2.0 за набор з 10 штук, шарыкавыя ручкі – ад 0.14, а просты аловак пакупнікі канцылярскіх прылад увогуле атрымліваюць у падарунак. Дзённікі тут даражэйшыя – 3.08, тонкія сшыткі – 0.21, паўагульныя – 0.95, агульныя – 1.52. Пеналы – ад 0.92 да 10.30, каляровыя алоўкі – ад 1.50 да 2.75, фламастары – ад 1.80 да 3.96, акварэльныя фарбы – ад 1.96 да 10.04.

“Умнейка”: Асартымент тут нядрэнны, аднак на паліцах не знойдзеце дзённікаў, 12-аркушавых сшыткаў у лінейку (у клетку – 0.36), а таксама агульных. Паўагульныя абыдуцца ў 1.03, каляровыя алоўкі – ад 1.54 да 6.51, фламастары – ад 2.20 да 9.81, акварэльныя фарбы – ад 3.27 да 8.01, гуаш – ад 4.89 да 14.49, альбомы – ад 1.28.да 4.31, пластылін – ад 3.89 да 3.98, пеналы – ад 4.85 да 10.55. Танныя тут шарыкавыя ручкі – 0.26, а сярод зручнага – магчымасць набыць вокладкі для сшыткаў і падручнікаў не наборам, а паштучна – за 0.15 і 0.65 адпаведна.

Універмаг: Тут гэтак жа няма дзённікаў, а таксама тонкіх сшыткаў у традыцыйныя клетку і лінейку – толькі ў вялікую ці касую за 0.25. Паўагульныя каштуюць 0.99, агульныя – 2.40, вокладкі для сшыткаў – 0.25 за штуку, а для падручнікаў – 1.04. Кошт каляровых алоўкаў вагаецца ад 2.64 да 23.49, самыя танныя фламастары можна набыць за 5.24, акварэльныя фарбы – 3.17, гуаш – 7.25, альбомы для малявання – 4.26, пеналы – 2.26. Ёсць у продажы і ранцы, пераважна ад беларускай “Галантэі” і кітайскіх вытворцаў. Цэннік на іх – самы розны: ад 23 да 63 рублёў.

* * *

Тавары школьнага асартыменту прадстаўлены і ў іншых гандлёвых кропках, напрыклад, у “Санце”, “Капеечцы”, “Еўраопце”, на рынку. Удалых усім пакупак!

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *