Новый арт-объект — «остановка безопасности» появился в Ушачах

Главное Год благоустройства

У Год добраўпарадкавання па ўсёй Віцебскай вобласці актыўна рэалізуюцца праекты, накіраваныя на паляпшэнне гарадскога асяроддзя. Так, новы арт-аб’ект з’явіўся і ва Ушачах – тэматычны “прыпынак бяспекі”.

Праект быў рэалізаваны сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў МНС і ЖКГ, а адкрылі прыпынак ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Генадзь Ягораў, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Дахін і кіраўнік УП ЖКГ Сяргей Герасімёнак.

Аб’ект створаны ў раёне былога льнозавода па вуліцы Калінінскай. Элемент дарожнай інфраструктуры акрамя зручнасці для пасажыраў мае і інфармацыйную функцыю. Прыпынак выраблены ў форме нумара службы выратавання “112”, што сімвалізуе клопат пра бяспеку грамадзян і нагадвае, куды трэба звяртацца ў надзвычайных сітуацыях.

Адметна, што крэатыўны аб’ект упрыгожыў адну з самых працяглых вуліц райцэнтра, па якой праязджае ў тым ліку шмат гасцей раёна.

Такія прыпынкі з’явіліся ўжо ў многіх гарадах краіны, і наш пасёлак таксама не стаў выключэннем.

Анастасія ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *