Неофициальная оплата труда — угроза остаться без пенсии

Общество

Спрабуючы зэканоміць на падатках і адлічэннях у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, некаторыя суб’екты гаспадарання выплачваюць заробкі сваім супрацоўнікам “у канверце”.

Наймальнік, матывуючы работніка пагадзіцца на такія ўмовы, у якасці аргумента прыводзіць клопат пра працаўніка: без выплаты падаткаў сума “чыстай” заработнай платы будзе больш, чым афіцыйная. Пры гэтым наймальнік замоўчвае, што працаўнік пазбаўляецца многіх правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам. Больш за тое, існуе рызыка не атрымаць такую зарплату наогул. Паскардзіцца на працадаўцу ў гэтым выпадку можна, але атрымаць абяцаны заробак практычна немагчыма.

Майце на ўвазе, што разлік пенсіі робіцца з памеру менавіта той зарплаты, на якую налічваліся і выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Такім чынам, ад атрымання зарплаты “ў канверце” ў пройгрышы засмтаецца не толькі бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, але ў першую чаргу сам работнік.

Нагадаю наймальнікам: за такое парушэнне прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць. Таму, каб пазбегнуць праблем, налічайце на ўсе выплаты работнікаў абавязковыя страхавыя ўзносы і пералічвайце іх своечасова ў поўным аб’ёме ў бюджэт фонду!

Вікторыя УЛІНОВІЧ, начальнік Ушацкага раённага сектара ФСАН



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *