«Белгосстрах» подставит плечо. Ушачане делятся конкретными случаями страхования

Общество

Валянціна Васільеўна Равінская, г.Мінск:
“Да гэтага часу не ведаю, як у наш дом у Царкавішчы трапіла маланка. Палічылі, што шаравая, паколькі ўдару зверху не было. Сарвала кару на ствале вялізнай сасны, што расце ў некалькіх метрах ад дома, быццам плугам праарала ўздоўж яе карэнняў і дайшла да сеткі-рабіцы, а потым выбіла шкло ў двайных рамах пяці акон. Загарэлася канапа, спаленымі аказаліся адна з пробак лічыльніка, падаўжальнік і тэлевізійная прыстаўка, хаця ўсе правады ў доме я паспела папярэдне выцягнуць з разетак. У пакоі ў гэты час знаходзіліся ўнучка і муж, якіх, на шчасце, толькі крыху пасекла шклом. Канечне, ніхто не кампенсуе спалоху ад той яркай успышкі і дыму, унучку ніяк не можам заманіць у вёску. Але дзякуючы “Белдзяржстраху” мы вельмі хутка замянілі старыя рамы на пластыкавыя. Калі б быў поліс на хатнюю маёмасць, то атрымалі б грошы і за ўсе пашкоджаныя рэчы. Гэты выпадак навучыў, што ў жыцці можа здарыцца ўсё, цяпер не толькі нерухомасць, але і тое, што ўнутры, страхуем і мы, і суседзі”.

Юрый Сямёнавіч Шчукін, г.п.Ушачы:
“Паколькі даўно займаюся грузаперавозкамі, выдатна ведаю, наколькі вялікая рызыка пашкодзіць машыны ці нават пазбавіцца іх, а страхаванне грамадзянскай адказнасці дапаможа толькі пры дарожна-транспартных здарэннях. Таму ўжо на працягу дзесяці год заключаю і полісы “Аўтакаска” на дзве ўласныя машыны. Канечне, гэта дадатковыя расходы, такі від страхавання не танны, аднак як дарэчы ён аказаўся, калі камень трапіў у лабавое шкло і яго давялося мяняць. Выплаты, дарэчы, поўнасцю хапіла на ўстаноўку новага. Прыйшлося рамантаваць машыну і пасля сутыкнення з ласём, а жывёлу на дарогах сустракаю нярэдка. Такое не прадбачыш, як і любыя стыхійныя бедствы, а з “Аўтакаска” я спакойны за свой сродак заробку. Дарэчы, умовы страхавання вельмі гібкія, і ты можаш выбіраць – атрымліваць грошы і самому шукаць рамонтніка ці безнаяўным разлікам выдаткі кампенсуюць сэрвіснаму цэнтру”.

Сяргей Іванавіч ДАНІЛЁНАК, г.п.Ушачы:
“Ад няшчасных выпадкаў раней не страхаваўся. А калі гадоў шэсць таму агент прапанаваў, прыгадаў, што і сапраўды часта звяртаюся за медыцынскай дапамогай з-за розных бытавых траўм, і пагадзіўся. Цяпер рэдка які год абыходзіцца, каб я не скарыстаўся полісам. Сёлета, напрыклад, ужо двойчы, прычым, як кажуць, на роўным месцы. Паехаў маці дапамагчы ў вёску і паслізнуўся на мокрай траве – у выніку перапалом нагі. А нядаўна зламаў палец. Я ведаю, што выплаты залежаць як ад сур’ёзнасці лячэння, так і сумы страхавання, таму штогод павялічваю яе. Грашовая кампенсацыя не загоіць раны, аднак з’яўляецца моцнай падтрымкай на набыццё лекаў і праходжанне курсу рэабілітацыі”.

Сяргей Аляксеевіч КАЗІЦКІ, г.п.Ушачы:
“Мой прыклад будзе павучальным для іншых, паколькі да гэтага не ўяўляў, як хутка распаўсюджваецца агонь. Я быў дома, на электрычнай сушылцы ляжалі грыбы, і старая праводка бацькоўскага дома не вытрымала нагрузкі. Дзесяць хвілін – і гарэў нават дах. Зразумела, што пашкоджанні аказаліся вельмі вялікімі. Што рабіў бы ў сам-насам у такой сітуацыі. Але паколькі страхую ўсе тры віды: абавязковы нерухомасці і добраахвотны на яе і маёмасць, то атрымаў поўную суму ўрону, паспеў ужо перакрыць дах і працягваю рамонт унутры. Матэрыялы, зразумела, выкарыстоўваю сучасныя і зразумела, абавязкова памяняю на новую праводку, што раю і ўсім уласнікам старых дамоў”.

Вольга КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *