В Витебске подвели итоги конкурса «Крыніцы малой радзімы». Ушачане стали победителями!

Общество

Д.Дзямідаў, Н.Марковіч

Мы ўжо неаднойчы расказвалі пра выдатны праект, які распачалі сёлета ў вёсцы Сарочына – абсталяванне святой крыніцы, што спрадвеку радавала людзей чыстай гаючай вадой. У апошнія гады гэтае месца зарасло, але пастаўлена мэта яго аднавіць і зрабіць тут купель – за сродкі, якія неабыякавыя людзі і арганізацыі пералічваюць на спецыяльна адкрыты рахунак.

Нашы землякі вырашылі здабыць для годнай справы дадатковыя сродкі праз удзел у абласным конкурсе на лепшую гісторыка-краязнаўчую работу і дызайн-праект па добраўпарадкаванні падобных аб’ектаў “Крыніцы малой радзімы”. Праходзіў ён пад эгідай Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” і аб’яднаў сотні прыхільнікаў захавання прыроднай і гістарычнай спадчыны з розных куткоў паўночнага рэгіёну.

Конкурсны праект Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Сарочынская крыніца – вяртанне да вытокаў” праілюстравала работа, выкананая вучнямі Арэхаўскай школы і іх настаўнікам Таццянай Ліленка, якая, да слова, з’яўляецца адным з лепшых грамадскіх эколагаў вобласці. У сваім даследаванні яны прывялі гістарычныя факты, якія сведчаць пра тое, наколькі важным для нашых продкаў было гэтае месца, як старанна людзі яго даглядалі і шчыра верылі ў тое, што крынічная вада прынясе збавенне ад хвароб.
Журы вылучыла сярод іншых менавіта наш праект: як вынік – Дыплом І ступені і грант на правядзенне работ па добраўпарадкаванні крыніцы ў памеры 5 тысяч рублёў. Узнагароду старшыні Ушацкай раённай арганізацыі “Белай Русі” Наталлі Марковіч уручыў кіраўнік абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання Дзмітрый Дзямідаў.

“У праекце прынялі ўдзел усе нашы раённыя і гарадскія аддзяленні: актывісты вывучалі гісторыю крыніц, даведаліся, якія легенды з імі звязаны, праверылі якасць вады, а потым распрацавалі праекты добраўпарадкавання. Канечне, усе яны паступова будуць ператвораны ў жыццё пры падтрымцы грамадскіх арганізацый, мясцовай улады, неабыякавых людзей”, – падкрэсліў Д.Дзямідаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ



1 комментарий по теме “В Витебске подвели итоги конкурса «Крыніцы малой радзімы». Ушачане стали победителями!

  1. Был ещё один родник возле моста у речки Ушачка — Тартак, на повороте в д.Новая Жизнь. Стояла беседка, можно было набрать воды, посидеть, отдохнуть… Сравняли с землёй, убрали беседку… Вот такие мы хранители криниц малой Родины!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *