В конце улицы Ленинской проходят работы по укладке нового тротуара

Год благоустройства

У канцы вуліцы Ленінскай – чарговае ажыўленне. Экскаватары “Белтэлекама”, якія падводзяць да дамоў зарачанцаў оптавалакно, замяніла тэхніка камунальнікаў. І выдатна, што работы выконваюцца ў такім парадку, а не наадварот – укладка новага тратуара закрые ўсе хібы папярэдніх земляных.

УП ЖКГ працягвае рамонт палатна, распачаты летась. Поўнасцю падымаецца стары асфальт, што знасіўся ці цалкам знік, выкопваецца траншэя, у якую засцілаецца падушка з гравію, устанаўліваецца новы бетонны бардзюр. Для яго мацавання выкарыстоўваюць уласны бетон – яго перамешвае спецыяльная машына-міксер і дастаўляе па ўсіх кропках, а камунгасаўцы вядуць рамонтныя работы адначасова на некалькіх аб’ектах. Брыгада, што сабралася на закладцы тратуара, цалкам зборная. Гэта качагары розных кацельняў, якія ў свае перазменкі мяняюць профіль. Аднак не скажаш, што адказную работу аддалі на водкуп навічкам – такімі яны дакладна не з’яўляюцца, бо на ўкладцы пешаходных дарожак працавалі і гэтым летам, і ў мінулым годзе.

Верхні слой тратуара будзе асфальтавым. А жыхароў Ленінскай тым часам цікавіць, ці на ўсёй вуліцы будзе зроблены рамонт. “Канечне, трэба рамантаваць увесь, і гэта ёсць у планах, аднак час і аб’ём выканання работ залежыць ад выдзялення сродкаў”, – пракаменціраваў сітуацыю галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксандр Бехаў.

Вольга Караленка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *