С начала 2025 года в Беларуси действуют новые правила для застройщиков

Общество

З пачатку 2025 года ў Беларусі дзейнічаюць новыя правілы для забудоўшчыкаў. Указ Прэзідэнта №46 «Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю» закліканы спрасціць узвядзенне і ўвод у эксплуатацыю аб’ектаў, дапамагчы суб’ектам гаспадарання развівацца без лішніх бюракратычных бар’ераў. Для каго прызначаны гэты ўказ і што ён спрашчае? Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама даў тлумачэнне.

Уявіце, што суб’екту гаспадарання трэба пабудаваць не вялікі завод, а, скажам, адміністрацыйнае ці складское памяшканне, збожжасховішча, кафэ або кацельню. Па будаўнічых нормах Рэспублікі Беларусь гэта аб’екты 4-га і 5-га класаў складанасці (К4 і К5). Раней для іх узвядзення трэба было распрацоўваць поўны пакет праектнай дакументацыі, праходзіць шматлікія экспертызы і ўзгадненні, што зацягвала час толькі на этапе старту да паўтара года. Для інвестара гэта прамыя страты.

Першы варыянт спрашчэння і самы хуткі – будаўніцтва па эскізным праекце. Не патрэбна праектная дакументацыя, яе экспертыза і нават дазвол на будаўніцтва. Дастаткова распрацаваць і ўзгадніць эскізны праект у мясцовым выканкаме. Узгадненне – адміністрацыйная працэдура, і па законе на яе адводзіцца ўсяго 15 дзён. Пасля гэтага можна выходзіць на будпляцоўку. Другі варыянт – выкарыстоўваць праект з фонду паўторнага прымянення. Бярэцца ўжо гатовы, тыпавы, «прывязваецеся» да свайго ўчастка, праходзіце экспертызу і будуецеся. Час на падрыхтоўку скарачаецца да некалькіх месяцаў. Каб пабудова не лічылася самавольнай, трэба прытрымлівацца аднаго з двух апісаных шляхоў.

Яшчэ адно новаўвядзенне: заключэнне аб бяспецы і адпаведнасці аб’екта цяпер дае Дзяржбуднагляд. Больш не трэба збіраць дакументы ад усіх наглядных органаў паасобку. Дарэчы, для іх устаноўлена правіла: ацэньваць аб’ект выключна па патрабаваннях нарматыўных актаў, не прад’яўляючы залішніх, прыдуманых.

На Віцебшчыне ўжо 9 аб’ектаў будуюцца па спрошчанай схеме, а ў верасні ўвялі ў эксплуатацыю першы такі аб’ект.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *