На Ушаччине прошёл районный этап конкурса «Школа безопасности-2026»

Общество

У даўніну маланкі лічылі божым агнём і нашы продкі тушылі такія пажары… малаком! Існавала павер’е, што для іх папярэджання праз пабудову трэба перакінуць курыныя яйкі. А ці ведалі вы, што пры аварыі з уцечкай хлору ў якасці сродку абароны трэба выкарыстоўваць ватна-марлевую павязку, змочаную 2-5% растворам харчовай соды, а каб аказаць першую дапамогу пры кровацячэнні з носу неабходна прыкласці холад да пераносіцы? З гэтымі і многімі іншымі карыснымі і цікавымі пытаннямі прыйшлося сутыкнуцца ўдзельнікам раённага конкурсу “Школа бяспекі”.

За званне лепшага знатака асноў бяспекі жыццядзейнасці змагаліся 17 дзяцей з усіх школ раёна ў трох узроставых катэгорыях. Першым выпрабаваннем для іх стала тэсціраванне: на 50 пытанняў на веданне правіл бяспекі было адведзена 30 хвілін (на здымку). І калі многія без ваганняў справіліся з тэстамі, то ў конкурсе аратараў удзельнікам прыйшлося змагацца з хваляваннем. Усе яны выступалі па загадзя прапанаванай тэме, прычым, усяго адну хвіліну! Старэйшая група расказала пра дзейнасць маладзёжнай арганізацыі юных выратавальнікаў-пажарных. Навучэнцы сярэдніх класаў – аб небяспецы зімовых вадаёмаў, ну а самыя маленькія рапартавалі, што запалкі – не цацкі. Журы ацэньвала выступленні канкурсантаў па многіх крытэрыях, улічваючы артыстызм, раскрыццё тэмы і час. Падчас інтэлектуальнай бітвы хлопчыкам і дзяўчынкам давялося адгадваць рэбусы, загадкі, адказваць на розныя пытанні з гісторыі, медыцыны, мастацтва.

“Сярод вас няма прайграўшых, усе малайцы! Сёння мы ўбачылі, якія ў вас добрыя веды па бяспецы. Тое, што вы адважыліся на ўдзел, таксама дасягненне!” – справядліва адзначыў намеснік начальніка РАНС М.В.Кісель, падводзячы вынікі. Так, у малодшай групе пераможцам конкурсу стала вучаніца Ушацкай школы Яна Пацэйка, у сярэдняй – Раман Калбасаў з гэтай жа ўстановы, а сярод старшакласнікаў – Уладзіслава Урбан з Ільюшынскай школы. Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і БРСМ, а таксама права прадстаўляць Ушаччыну на адпаведным абласным конкурсе. Зрэшты, ніводны канкурсант не застаўся без прэзента ад выратавальнікаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *