Не забудьте включить фары!

Профилактика и безопасность

У сувязі з заканчэннем навучальнага года, пачаткам летніх канікул у Беларусі традыцыйна праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”.

З 25 мая па 5 чэрвеня на ўсіх механічных транспартных сродках падчас руху ў светлы час сутак павінны быць уключаны фары ці дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці). Парушальнікаў гэтага патрабавання чакае штраф да трох базавых велічынь, а ў выпадку паўторнасці на працягу года – да васьмі. Асаблівая ўвага праваахоўнікаў будзе ўдзяляцца захаванню вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў, бяспечнай перавозкі дзяцей.

Прафілактыцы дзіцячага траўматызму будзе прысвечаны таксама адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які пройдзе 29 мая пад дэвізам “На дарозе дзеці – мы за іх у адказе”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *