В музее народной славы имени В.Лобанка работает выставка, посвящённая началу Великой Отечественной войны

Культура

Дата пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі непарыўна звязана з Брэсцкай крэпасцю, абаронцы якой першымі прынялі ўдар ворага. Менавіта ім прысвечана планшэтная выстава “Памяць, апаленая вайной” з фондаў мемарыяльнага комплексу “Брэсцкай крэпасць-герой”, якая зараз працуе ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка.

У планшэты трэба не толькі ўглядацца, але і ўдумліва чытаць цытаты дакументаў. Унікальнасць выставы ў тым, што ўтрымлівае ўспаміны аб першым дні вайны як савецкіх, так і нямецкіх салдат. Сярод іх і такія: “Рускія выдатна страляюць. Мы не можам падняць галавы”. А таксама надпіс невядомага абаронцы, які 24 ліпеня яшчэ змог напісаць на сцяне: паміраю, але не здаюся”. Днём раней немцы возьмуць у палон беспрытомнага маёра Гаўрылава, ацэняць гераізм афіцэра, што змагаўся да апошняга патрона, і будуць лячыць яго ў шпіталі. Месяц трымалася адна толькі Брэсцкая крэпасць, а немцы меркавалі да зімы пакарыць увесь Савецкі Саюз. Дарэчы, пранікнуць у яе фашысты змаглі, скінуўшы амаль двухтонную бомбу, ад выбуху якой скалыхнуўся ўвесь горад.

Каб зразумець, што адбывалася ў катакомбах, лепш скарыстацца паслугамі гіда, якім у дзень адкрыцця быў Віктар Пятровіч Турло.
На выставе, якая працуе па 8 ліпеня, размешчаны таксама карціны ўдзельнікаў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны Мікалая Абрыньбы, Мікалая Гуцыева і Дзям’яна Крупені.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *