Топ специальностей, конкурсы и проходные баллы. Комитет госконтроля области подвёл итоги вступительной кампании

Общество

Завершана ўступная кампанія ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці.


Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2026 го­дзе і адпаведныя камісіі па кантролі ва ўстановах адукацыі пракантралявалі выкананне патрабаванняў заканадаўства пры правядзенні ўступных выпрабаванняў, прыёме дакументаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці.

У 2026 годзе план прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту забяспечаны на 100% у 5 установах вышэйшай адукацыі вобласці і склаў 2718 чал. На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі былі залічаны 832 абітурыенты, таксама ў ліку залічаных – 106 пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд.

Вынікі ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі вызначылі топ папулярных спецыяльнасцей.

 У ВДУ імя П. М. Машэрава максімальны конкурс склаўся па 3 спецыяльнасцях: «міжнароднае права» (10,5 чал. на месца, прахадны бал – 385), «правазнаўства» (4,7/351), «праграмная інжынерыя» (3,75/351); у Віцебскім медуніверсітэце – «педыятрыя» (1,9/239), «лячэбная справа» (1,5/269), «стаматалогія» (1,4/365); у Віцебскім тэхналагічным універсітэце – «дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» (6,8/251), «дызайн касцюма і тэкстылю» (2,9/240), «графічны дызайн і мультымедыядызайн» (1,8/253); у Полацкім універсітэце – «дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя» (4,5/237), «правазнаўства» (3,2/343), «архітэктура» (2,7/295); у Віцебскай ветэрынарнай акадэміі – «ветэрынарная фармацыя» (5,5/217), «ветэрынарная санітарыя і экспертыза» (4/206).

Па ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці план прыёму на дзённую форму атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту выкананы на 100% па ўсіх установах, залічана 3677 чал., з іх па дагаворах аб мэтавай падрыхтоўцы – 866 (86,8%).

Максімальныя прахадныя балы на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту склаліся па спецыяльнасцях «зубапратэзная справа» – 9,4 (Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж); «правазнаўства – 9,1 (Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж); «фармацыя» – 8,9 (Віцебскі дзяржаўны медыцынскі каледж); «аперацыйная дзейнасць у лагістыцы» – 8,9 (Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж) і 8,8 (Полацкі эканамічны каледж).
Мінімальны прахадны бал зафіксаваны на такія спецыяльнасці, як «наладка і тэхнічная эксплуатацыя аўтаматызаванага тэхналагічнага абсталявання ў жывёлагадоўлі» – 4,5 і «вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання» – 3,6 (аграрны каледж).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *