Персики, абрикосы, арбузы и многое другое выращивает на своём участке Валерий Багрец

У адным з папярэдніх нумароў садавод з Глыбачкі выказаў меркаванне, што экзатычныя персікі і абрыкосы ў нашых умовах вырошчваць нявыгадна – маўляў, на тыя грошы, што патраціш на іх догляд, лепш купіць фруктаў. Менавіта гэтыя словы падштурхнулі да тэлефанавання ў рэдакцыю Валерыя Сцяпанавіча Баграца: “Не згодзен і магу паказаць, што на Віцебшчыне выспяваюць персікі – […]

Продолжить чтение

Татьяна Железнова занимается мыловарением и удивляет ушачан своими оригинальными изделиями

Калі набліжаецца тое ці іншае свята, мы пачынаем задумвацца над падарункамі для родных і сяброў. І так хочацца падарыць нешта незвычайнае, здзівіць іх нестандартным прэзентам. Да такой катэгорыі можна смела аднесці арыгінальнае самаробнае мыла. У гэтым давялося ўпэўніцца, пазнаёміўшыся з Таццянай Жалязновай, якую можна смела лічыць вопытным мылаварам. Усё пачалося з таго, як некалькі гадоў […]

Продолжить чтение

Экспериментатор с Глыбочки. Геннадий Осипов прививает садовые деревья

– У нас усё, як ва ўсіх, няма нічога незвычайнага, – кажа Антаніна Барысаўна Осіпава, не разумеючы  мэты візіту журналістаў. – У Глыбачцы многа хто прышчэпы сам робіць, ды і  больш экзатычных культур мае. Гаспадар Генадзь Дзмітрыевіч таксама не хваліцца сваімі здабыткамі, а паказваючы, абавязкова жартуе – адна з вызначальных рыс гэтага рознабаковага чалавека. – […]

Продолжить чтение

Ушачанка Анастасия Ляховская: «Слабой женщиной быть не согласна!»

Кветкі, сумачка, пудраніца – падобныя прадметы лёгка ўявіць сабе ў дзявочых руках. А ці можа ў іх арганічна выглядаць… штанга? Напэўна, большасць з нас адкажа адмоўна. А вось я пасля знаёмства з маладой ушачанкай Анастасіяй Ляхоўскай мушу сцвярджаць адваротнае. “Мой ідэал фігуры – моцнае рэльефнае цела, і я будую яго па сваім жаданні”, – кажа […]

Продолжить чтение

Уютный дом Надежды Куленок напоминает музей народного творчества

Пакой, у якім жыве жанчына, можа расказаць пра яе вельмі многае. Калі трапляеш ва ўтульны дом Надзеі Маркаўны Кулянок з вёскі Лажаншчына, адразу разумееш, што яго гаспадыня надзвычай працавітая, акуратная, мае добры густ і адметныя творчыя здольнасці. Увогуле вялікі пакой гэтай хаты нагадвае музей народнай творчасці. Літаральна ў кожным яго куточку – самаробныя дыванкі, сурвэткі, […]

Продолжить чтение

Соревнования по рыбной ловле среди членов БООР прошли на озере Вечелье

У нядзелю возера Вечалле “акупіравалі” рыбаловы­аматары, якія сабраліся, каб выявіць самага вопытнага і ўдачлівага. У гэты дзень раённая арганізацыя “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіла традыцыйныя зімовыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі сярод сваіх членаў. Аматараў рыбнай лоўлі не спыняе ні адлегласць, ні дрэннае надвор’е. На ўшацкіх азёрах з задавальненнем любяць парыбачыць не толькі самі ўшачане. […]

Продолжить чтение

Ольга Хвастиёнок бросает вызов знатокам из «Что? Где? Когда?»

Перадача “Што? Дзе? Калі?” на працягу доўгага часу з’яўляецца адной з самых рэйтынгавых на тэлебачанні. Шмат яе прыхільнікаў і сярод ушачан. Думаю, што многія з іх назіралі за восеньскай серыяй гульняў беларускага клуба і былі прыемна ўражаны, убачыўшы за гульнявым сталом пытанне, дасланае з нашага райцэнтра. Прапаную чытачам пазнаёміцца з яго аўтарам – Вольгай Хвасціёнак. […]

Продолжить чтение

Подведены итоги выставки-конкурса мастеров Ушаччины «Новый год своими руками»

Выстава-конкурс майстроў Ушаччыны “Новы год сваімі рукамі”, наладжаная ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка, уздымала настрой наведвальнікам на працягу святочных тыдняў. Урачыстае падвядзенне яе вынікаў было задумана арганізатарамі ў выглядзе тэатралізаванага прадстаўлення. Гледачы, якія прыйшлі ў дзень Новага года па старым стылі на імпрэзу, атрымалі ў падарунак яшчэ адзін вельмі вясёлы і яркі святочны спектакль, […]

Продолжить чтение

Ни дня без творчества! Вязание крючком — одно из самых любимых занятий Олеси Дукмасовой

Хто з нас, жанчын, ніколі не спрабаваў сябе ў вязанні? Напэўна, кожная хоць раз, натхніўшыся прыгожымі вязанымі рэчамі, брала ў рукі кручок ці пруткі і пачынала тварыць. У адных усё цудоўна атрымлівалася, другія закідвалі клубок ды пруткі на паліцу, у трэціх проста не хапала часу і фантазіі на карпатлівую работу. Але галоўнае ў гэтай справе, […]

Продолжить чтение

Народный хор и клуб «Ветеран» праздновали 30-летие со дня основания

Усё пачалося трыццаць гадоў таму, калі ў краіне пры Дамах культуры актыўна ствараліся аматарскія аб’яднанні для людзей пажылога ўзросту. «Жадаючых спяваць у ветэранскім хоры, напэўна, знойдзецца нямала і ў нашым раёне», — падумала малады культработнік Ушаччыны Іна Сяргееўна Клімава і занялася падборам удзельнікаў будучага творчага калектыву. Абзвоньвала знаёмых, хадзіла з асабістымі запрашэннямі па дамах. Найперш […]

Продолжить чтение

Команда ветеранов Ушачского района стала победителем первого мини-футбольного турнира на недавно открытой площадке

Першы турнір на новай міні-футбольнай пляцоўцы ва Ушачах не заставіў сябе доўга чакаць. Яшчэ падчас урачыстага адкрыцця аб’екта старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч і кіраўнік свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» Сяргей Віктаравіч Сташэўскі, які прысутнічаў у ліку ганаровых гасцей, дамовіліся сабраць каманды і згуляць таварыскую сустрэчу. А дзякуючы ініцыятыўнасці трэнера па футболе Ушацкай ДЮСШ Віктара Аляксандравіча […]

Продолжить чтение