Беспечность стоит дорого. Не спешите выходить на лёд!

Калейдоскоп

Халады пачалі нагадваць аб тым, што на двары – снежань, а аматары зімовай рыбалкі з нецярплівасцю паглядаюць у бок вадаёмаў у надзеі, што тыя хутка пакрыюцца ледзяной коркай. Як паказвае практыка, далёка не ўсе рыбаловы дачакаюцца, пакуль лёд на рэках і азёрах набудзе бяспечную таўшчыню ў 7 сантыметраў – а ў выніку з катэгорыі лаўцоў яны рызыкуюць перайсці ў разрад ахвяр. На жаль, ужо ў гэтым сезоне ёсць сумныя прыклады: у мінулыя выхадныя ў Пастаўскім раёне патанулі два нецярплівыя аматары зімовай рыбалкі, трэцяга іх сябра ўдалося выратаваць. Дарэчы, чакаецца прыняцце закона, у адпаведнасці з якім асобы, што ігнаруюць правілы ўласнай бяспекі і выходзяць на нетрывалы лёд, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
Тонкі лёд не даруе бестурботнасці. І калі на яго ўпарта выходзяць нават дарослыя людзі, што ўжо казаць аб дзецях? У гэтай сувязі хочацца ў чарговы раз нагадаць бацькам аб неабходнасці пастаянна кантраляваць сваіх сыноў і дачок, па магчымасці не дазваляць ім бавіць час паблізу ад вадаёмаў. У нашых з вамі сілах зрабіць так, каб надышоўшая зіма не дадала жахлівых прыкладаў легкадумнасці і абыякавасці.
Э.ВЕРТАШОНАК,
старшыня Ушацкага таварыства выратавання на вадзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *