По понедельникам у руководителя района.

Официально

Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак станоўча адзначыў факт, што жыхары раёна сталі вырашаць свае пытанні са службамі па кампетэнцыі ў рабочым парадку. Аб гэтым сведчыць тое, што на прыём да старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі, намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці А.М. Слыш людзі прыходзілі, каб вырашыць значымыя калектыўныя пытанні або тыя, вырашэнне якіх патрабуе парушэння заканадаўства, дапусціць чаго не мае права ні адзін выканаўца любога рангу.

Пытанні падрыхтоўкі да веснавой пасяўной кампаніі абмеркаваны ў суботу падчас абласной селектарнай нарады. Начальніку райсельгасхарча даручана падрыхтаваць распараджэнні па накіраванні людзей і тэхнікі з прадпрыемстваў і ўстаноў для арганізацыі ў гаспадарках двухзменнай работы энерганасычанай тэхнікі.

Вырашаецца пытанне аб уплаце першачарговага ўзносу ў суме 500 мільёнаў рублёў для атрымання да пачатку пасяўной па лізінгу адзінаццаці трактароў.

Ход будаўніцтва жылля, артсвідравін, фермы ў “Райаграсервісе”і працягу рамонту інтэрната “Райаграсервіса” – на кантролі кіраўніка раёна.

Першачарговая задача дарожнікаў і меліяратараў – арганізацыя пропуску паводкавых вод праз масты, каналы, іншыя інжынерныя збудаванні.

Камунгас з дапамогай лясгаса павінен паскорыць работы па вывазцы дроў, так як пазней дабрацца да іх у асобных месцах стане праблематычным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *