Стартовал ежегодный конкурс детского творчества «Спасатели глазами детей»

Cлужба-101

Конкурс дзіцячай творчасці пад такой назвай праходзіць у нашай краіне ўжо на працягу многіх гадоў і дазваляе раскрыць мастацкія здольнасці дзяцей, павысіць іх інтарэс да вывучэння бяспекі жыццядзейнасці, папулярызаваць прафесію пажарнага-выратавальніка. Стартуе конкурс па традыцыі ў пачатку года з раённага этапу. Кожны год маленькія ўшачане прымаюць у ім актыўны ўдзел, паказваюць сваё майстэрства, праяўляюць фантазію і займаюць прызавыя месцы не толькі на раённым узроўні. Мінулы год стаў для ўшачан самым паспяховым за ўвесь час правядзення конкурсу. Адразу чацвёра пераможцаў раённага этапу занялі прызавыя месцы ў абласным туры: вучаніца Арэхаўскай школы Наталля Спірыдовіч – у намінацыі “Казка”, вучаніца Ушацкай школы Марыя Маркевіч – у намінацыі “Апавяданне”, а вучань гэтай жа школы Яўген Лапёнак і Таццяна Крывёнак з Плінскай школы перамаглі ў намінацыі “Верш”. Больш таго, Таня Крывёнак уразіла сваім вершам журы на рэспубліканскім этапе і сярод мноства ўдзельнікаў заняла першае месца, за што атрымала дыплом і каштоўны падарунак ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Дарэчы, на ўсіх этапах правядзення пераможцы ўзнагароджваюцца падарункамі.
Новы год – новыя ідэі і, спадзяёмся, поспехі. Раённы этап конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” праводзіцца на працягу студзеня-лютага. Паважаныя творцы, навучэнцы школ раёна, праявіць свой талент вы можаце ў наступных намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Мадэль пажарна-выратавальнай тэхнікі”, “Статуэтка”, “Сімвал пажарнай бяспекі”, “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”. За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звяртацца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Творчага настрою вам і поспехаў!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *