День медицинских работников — семейный праздник

Здравоохранение К профессиональному празднику Экономика и малый бизнес

Пераехаць у Беларусь медыцынскую сястру і мнагадзетную маці Людмілу Іванаўну Сушчэўскую прымусілі сямейныя абставіны. Адной з дачок, а ў жанчыны пяцёра дзяцей, не падыходзіў клімат Казахстана. Так і апынулася яна ў Глыбачанскай бальніцы сястрынскага догляду, дзе ўжо на працягу дзесяці гадоў не проста лечыць, але і дзеліцца з пацыентамі цяплом сваёй душы, што ў лячэбнай установе, у якой на 15 ложкаў 10 ляжачых хворых, патрэбна не меней за лекі.
Мы абыходзім усе палаты і Людміла Іванаўна расказвае пра кожнага з пастаянных пацыентаў. У большасці з іх няма не толькі родных, але і ўласнага жылля, затое застаецца мара наведацца ў родную вёску і паглядзець, як там цячэ жыццё зараз.
Працаваць у падобных лячэбных установах маральна намнога цяжэй за звычайныя, па сутнасці гэта хоспіс, прытулак для пажылых людзей з цяжкімі хранічнымі захворваннямі. А паколькі яны не могуць сябе самастойна абслугоўваць, то ўсё гэта кладзецца на плечы санітарачак і медсясцёр.
Людміла Іванаўна ўжо на пенсіі, але па-ранейшаму адказна нясе службу. Радуецца таму, што яе высакародную прафесію перанялі трое яе дачок. Адна з іх, Злата – медыцынская сястра і лабарант — працуе тут жа, у Глыбачцы. Так што Дзень медыцынскіх работнікаў – сямейнае свята сям’і Сушчэўскіх.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *