Нужно ли сдавать анализы перед вакцинацией от COVID-19?

Здравоохранение

На Ушаччыне працягваецца вакцынацыя ад каранавіруса, а разам з ёй – тлумачальная работа медыкаў, накіраваная на папулярызацыю прышчэпак сярод насельніцтва. Сёння на пытанні нашых чытачоў адказвае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Павел Аляксандравіч САЎЧАНКА:

– Ці трэба праходзіць лабараторныя даследаванні (агульны аналіз крыві, мачы, “біяхімію”) перад вакцынацыяй?

– У большасці выпадкаў – не. Усім пацыентам прышчэпка прызначаецца ўрачом пасля адмысловага апытання, агляду, вывучэння медыцынскага анамнезу. Правядзенне лабараторнага і (ці) дыягнастычнага абследавання можа спатрэбіцца ў асобных выпадках людзям з хранічнай паталогіяй у мэтах ацэнкі інтэнсіўнасці працякання захворвання.

– Ці можна прафілактычна прымаць якія-не­будзь сродкі, каб знізіць рызыку развіцця поствакцынальных рэакцый (дрыжыкі, павышэнне тэмпературы цела, галаўныя болі)?

– Не трэба гэта рабіць! Названыя рэакцыі – заканамернае праяўленне імуннай сістэмы на ўвядзенне вакцыны. Спробы прафілактычнага прыёму антыгістамінных сродкаў ці тых, што паніжаюць жар, могуць негатыўна паўплываць на фарміраванне абароны: прывесці да менш моцнага і менш працяглага спецыфічнага імунітэту.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *