10 октября — День психического здоровья

Здравоохранение

У апошні час у свеце ўсё больш увагі ўдзяляецца псіхічнаму здароўю людзей. Праблема існуе, і закрываць на яе вочы не трэба. Вось ужо некалькі гадоў запар 10 кастрычніка ў нашай краіне праводзіцца Дзень псіхічнага здароўя. Не варта з іроніяй успрымаць яго, лічыць, што гэта датычыцца толькі тых, у каго, як кажуць, не ўсё ў парадку з галавой. На жаль, прычыны, каб непакоіцца аб сваім псіхічным здароўі, ёсць сёння ў многіх. Аб гэтым мы папрасілі расказаць урача-псіхіятра Ушацкай ЦРБ Тамару Іванаўну ЖЫЛКО.

Кожны год у аказанні псіхалагічнай, псіхіятрычнай і псіхатэрапеўтычнай дапамогі маюць патрэбу ўсё больш людзей. Нагрузкі на чалавека павялічваюцца і не кожны аказваецца здольным справіцца з імі. Усё часцей дыягнастуюцца дэпрэсія і шызафрэнія, неўратычныя расстройствы – як рэакцыя на стрэс ці псіхатраўму, розныя формы залежнасці, напрыклад, ад алкаголю, і гэтак далей. Памылкова думаць, што тыя ж неўратычныя расстройствы – гэта ўдзел слабых. Захварэць можа кожны.
Сучасная медыцына сцвярджае, што асноўная прычына ўсіх хвароб, у тым ліку псіхічных, – гэта стрэс. Пад яго ўплывам чалавек звычайна адчувае апусташальнасць, дэпрэсію, а часам, наогул, схільны да суіцыду. Шкоду свайму псіхічнаму здароўю людзі наносяць праз ужыванне алкаголю, наркотыкаў, таксічных рэчываў. Каб абараніць сябе ад такіх наступстваў, трэба навучыцца кіраваць стрэсам. Неабходна рэгулярна расслабляцца, адпачываць – дапамогуць у гэтым кантрастны душ, прыняцце ванны, ароматэрапія. Прытрымлівайцеся правільнага харчавання, займіцеся любімай справай, успомніце што-небудзь прыемнае. Калі ж самастойна справіцца са стрэсам не атрымліваецца, звярніцеся за дапамогай да спецыялістаў. Пацыент часам і не здагадваецца, што палёгку можна знайсці ў кабінеце таго ж псіхіятра. І не трэба баяцца прыйсці сюды. Зварот да ўрача не цягне за сабой ніякіх сацыяльных абмежаванняў, на чалавека не навешваецца ніякае кляймо. Галоўнае – звярнуцца сюды своечасова, пачуўшы ў сваім арганізме першыя “званочкі” недамагання.
Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *