В связи с профилактикой распространения COVID-19, Ушачская ЦРБ переходит на новый режим работы

Здравоохранение

З мэтай прафілактыкі распаўсюджання COVID-19, вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, Ушацкая цэнтральная райбальніца часова пераходзіць на новы рэжым:

прыпыняе сваю работу дзённы стацыянар, адмяняюцца планавая стаматалогія, прафілактычныя медагляды, планавая шпіталізацыя (класці пацыентаў у аддзяленні будуць толькі ў выпадку вострай неабходнасці). Медыкі просяць жыхароў раёна з разуменнем аднесціся да ўзгаданых мер і нагадваюць, што самым эфектыўным спосабам прафілактыкі каранавіруса з’яўляецца вакцынацыя. Зрабіць прышчэпку расійскім ці кітайскім прэпаратам па-ранейшаму можна як у паліклініцы, так і па месцы працы, жыхарства (па папярэдняй заяўцы).

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *