Как не отравиться грибами? Советы от специалистов районного центра гигиены и эпидемиологии

Здравоохранение

Першае, што ўзгадваецца, калі гутарка ідзе пра атручванне грыбамі, – у кошык, а потым на стол трапіла бледная паганка, самы небяспечны з атрутных грыбоў. Разам з тым, сутыкнуцца з непажаданымі наступствамі можна і пры ўжыванні ядомых ці ўмоўна ядомых дароў лесу. Падрабязней пра гэта расказвае інструктар-валеолаг Ушацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі А.В.НІКІЦЕНКА:

– Сапраўды, ніякай кулінарнай апрацоўцы не паддаюцца бледная паганка і паганападобны мухамор. Ужыванне іх у ежу нярэдка заканчваецца смерцю. Галоўная прыкмета грыба – клубнепадобнае патаўшчэнне і каўнерык на ножцы. Дарэчы, у шапцы змяшчаецца значна больш атрутных рэчываў, чым у ножцы.

Небяспеку ўяўляюць умоўна ядомыя грыбы – у нашых шыротах гэта некаторыя віды сыраежак, чарнушкі, ваўнянкі. У адрозненне ад іншых прадуктаў, бялкі і тлушчы ў грыбах менш устойлівыя – пры раскладанні яны ўтвараюць рэчывы, блізкія да трупных ядаў. Чалавек можа атруціцца стравай, прыгатаванай з ядомых, але старых грыбоў, таму такія лепш выкінуць. Нельга доўга трымаць грыбы без апрацоўкі: ужо праз суткі яны становяцца неядомымі.

Многія нарыхтоўваюць грыбы ў запас метадам дамашняга кансервавання. Пры гэтым нярэдкія выпадкі батулізму. Гэта цяжкае бактэрыяльнае атручванне, пры якім таксіны пранікаюць у органы, паражаюць клеткі мышцаў, нервовай сістэмы, крывяносных сасудаў, галаўнога мозгу. Першыя прыкметы – агульная слабасць, галаўны боль, які з’яўляецца ў першы-другі дзень пасля траплення ў арганізм таксіну.

Адзіны спосаб знішчэння спораў батулізму – стэрылізацыя кансерваў пры 120 градусах не менш 30-40 хвілін. Старанна прамывайце грыбы, уважліва іх сарціруйце, разлічвайце дазіроўку солі (10 працэнтаў) і воцату (2 працэнты). Аптымальная тэмпература для захоўвання кансерваў дамашняга прыгатавання – 8 градусаў.

Ні ў якім разе не ўжывайце змесціва бамбажных слоікаў. Не купляйце кансерваваныя грыбы на рынках і ў неўстаноўленых для гандлю месцах. Пры з’яўленні першых прыкмет атручвання неадкладна звяртайцеся за медыцынскай дапамогай.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Как не отравиться грибами? Советы от специалистов районного центра гигиены и эпидемиологии

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *