Объединила служба в десанте

Наш современник Экономика и малый бизнес

Штогод 2 жніўня ва Ушачах праходзяць сустрэчы дэсантнікаў розных пакаленняў. Дзень паветрана-дэсантных войскаў для іх – магчымасць сустрэцца з таварышамі па службе, успомніць выпадкі з армейскага жыцця, падзяліцца навінамі, пагаварыць аб тым, што хвалюе. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У пятніцу ўшацкія дэсантнікі сабраліся ля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у гарпасёлку, усклалі кветкі, ушанавалі памяць тых, хто загінуў, выконваючы свой вайсковы абавязак. А ініцыіруе збор не першы год Аляксандр Сяргеевіч Алабін, які 44 разы давяраў лёс парашуту і адслужыў у «войсках дзядзі Васі» 3 гады, 3 месяцы і 3 тыдні. Былых дэсантнікаў не бывае – сцвярджае Аляксандр Сяргеевіч, сёлетні год для якога юбілейны, бо дэмабілізаваўся ён 45 гадоў таму.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *