По итогам уборочной кампании 2013 года лучшим молодым водителем Ушаччины стал Валерий Ковшель из ОАО «Ильюшинский»

Главные темы Образование и молодежь Сельское хозяйство

Валерый Коўшаль, вадзіцель ААТ “Ільюшынскі”, з ліку тых маладых людзей, якія з’яўляюцца надзеяй гаспадаркі, стануць у будучым дастойнай заменай больш вопытным калегам. Выпускнік мясцовай школы скончыў у 2012 годзе Ульскі ліцэй, дзе набыў прафесіі вадзіцеля і электраманцёра. Падчас вучобы праходзіў вытворчую практыку ў “Ільюшынскім”, сюды ж і ўладкаваўся на працу пасля атрымання спецыяльнасці. Валерый яшчэ са школы марыў стаць вадзіцелем, цяга да тэхнікі ў яго з малых гадоў – перад вачыма ў хлопца прыклад бацькі, механізатара гаспадаркі. У свае 20 гадоў В.Коўшаль добра ведае ўстройства МАЗ-555, можа самастойна яго адрамантаваць, як і ўласны аўтамабіль, на якім у вольны час выязджае на рыбалку, любіць таксама гульнявыя віды спорту, асабліва валейбол.
Тое, што з юнака атрымаецца добры прафесіянал, можна сказаць ужо зараз. На сёлетнім жніве Валерый Коўшаль стаў першым у раёне маладым вадзіцелем, які адвёз ад камбайнаў 700 тон збожжа. Па ўмовах раённага спаборніцтва начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама Вольга Мікалаеўна Захарэнка і спецыяліст гэтага аддзела Надзея Іванаўна Гардзіёнак уручылі яму дыплом і каштоўны падарунак.
Д.РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *