Ушачский район возглавил новый руководитель — председателем райисполкома назначен Виктор Викторович Родич

Главные темы

11 верасня адбылася трыццаць трэцяя пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання, на якой падчас адкрытага галасавання старшынёй Ушацкага раённага выканаўчага камітэта аднагалосна зацверджаны Віктар Віктаравіч Родзіч. Напярэдадні ён прайшоў узгадненне на пасаду ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падкрэсліў, што Віктар Віктаравіч прадстаўляе новае  пакаленне кіраўнікоў. На сённяшні дзень В.В.Родзіч — самы малады старшыня райвыканкама ў краіне. Прэзідэнт параіў яму берагчы кадры, заўсёды даваць шанц, але і строга запытваць  за давераны ўчастак работы.

Начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама У.М.Севярын прыгадаў, што кадравае пытанне паўстала ў сувязі з пераходам на новае месца работы  па ўзгадненні з Прэзідэнтам Алега Анатольевіча Кавалёнка, які ўзначальваў Ушацкі раён з мая 2007 года. Новы кіраўнік падбіраўся з кадравага рэзерву аблвыканкама, і Віктар Віктараві Родзіч, які пасля заканчэння ў 2004 годзе Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны працаваў галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам дырэктара і дырэктарам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бешанковіцкага раёна, начальнікам райсельгасхарча Шумілінскага райвыканкама, валодае неабходнымі кіраўніцкімі якасцямі. Згодна існуючага заканадаўства назначае кіраўнікоў раёна старшыня аблвыканкама, кандыдатура праходзіць узгадненне Прэзідэнтам краіны і зацвярджаецца на сесіі раённага савета дэпутатаў. Губернатар вобласці А.М.Косінец уручыў былому кіраўніку раёна Алегу Анатольевічу Кавалёнку Падзяку абласнога выканаўчага камітэта за ўнесены ўклад у развіццё рэгіёна. Ганаровая грамата была ўручана А.А.Кавалёнку і ад раённага Савета дэпутатаў. Аляксандр Мікалаевіч Косінец павіншаваў з зацвярджэннем на адказную пасаду Віктара Віктаравіча Родзіча і ў сваім выступленні спыніўся на тых задачах, якія абавязкова трэба вырашаць. Асноўнае – гэта павышэнне якасці жыцця людзей, якое магчыма толькі пры выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў. – Я не згодны з тым, што Ушацкі раён называюць выключна аграрным, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч. — Тут павінна развівацца і прамысловасць, а для гэтага ёсць усе перадумовы. Мінеральныя воды Ушаччыны былі вядомы яшчэ ў царскія часы, і зараз трэба знаходзіць збыт за межамі краіны. Ушацкі, Браслаўскі і Гарадоцкі раёны – самыя азёрныя, а на тэрыторыі раёна няма рыбгаса, на Браслаўскі рыбакансервавы завод рыба завозіцца з Расіі. У раёне многа паляўнічых і рыбаловаў, а няма перапрацоўкі трафеяў. У вобласці на сённяшні дзень толькі дзве зверафермы, а для развіцця пушных жывёлін таксама патрэбна рыба. Гэта можа быць перапрацоўка дароў прыроды ці тых жа яблыкаў.  Абавязкова трэба развіваць дрэваапрацоўку. “Вы можаце стварыць нават перапрацоўку малака, але з той умовай, каб самім забяспечваць сябе сыравінай”, – падкрэсліў А.М.Косінец. Можна прыцягваць інвестараў для развіцця новых вытворчасцей або звязвацца з існуючымі ў вобласці прадпрыемствамі па выпуску радыёэлектронікі, абутковай прамысловасці. Такім чынам будуць стварацца новыя працоўныя месцы і мы дасягнём асноўнага – не дапусцім адтоку кадраў з раёна, сказаў губернатар. Дэмаграфічная ж сітуацыя застаецца складанай. Раён пасля адпрацоўкі пакідае 60 працэнтаў маладых кадраў. Смяротнасць у два разы перавышае нараджальнасць. Вельмі высокай застаецца алкагалізацыя насельніцтва і як вынік у такім маленькім раёне – 136 дзяцей прызнаны сацыяльна неабароненымі. На сённяшні дзень удзельная вага валавой прадукцыі сельскагаспадарчай галіны раёна займае ў вобласці толькі 2 працэнты. Гэта недапушчальна мала. Нізкімі ў параўнанні з сярэднеабласным назваў А.М.Косінец і надой на карову – 3071 кілаграм пры 4300-4500, паўкілаграмовыя прывагі. Аляксандр Мікалаевіч паставіў задачу мадэрнізаваць усе фермы, правесці за 2013-2014 год рэвізію і спецыялізацыю зямель, каб вызначыцца, дзе і што лепш вырошчваць. Кожнае сельгаспрадпрыемства павінна мець увесь комплекс машын, павышаць культуру земляробства, урадлівасць глебы, у тым ліку і за кошт унясення арганікі, якая захоўваецца ля кожнай фермы, лепш ажыццяўляць праграму “Чыстыя палі” і абавязкова ў 2-3 разы павысіць прадукцыйнасць працы. Нездавальняючымі тэмпамі вядзецца рэканструкцыя ферм. Будаўнікамі не асвойваюцца выдзеленыя грошы, а заробак работнікаў гэтай галіны ў выніку складае 2,9 мільёна рублёў. Каб спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, штат ПМК-66 павінен быць пашыраны да 500 чалавек. І галоўнае, падкрэсліў губернатар, не проста ствараць новыя працоўныя месцы, – а з дастойнай заработнай платай – гэта галоўная задача кіраўнікоў на месцах. І хоць А.М.Косінец падкрэсліў, што раёну аказваецца (толькі за апошнія месяцы выдзелена 40 адзінак тэхнікі, паліва, угнаенне, сродкі на развіццё інфраструктуры) і будзе аказвацца дапамога (пры фарміраванні бюджэту на наступны год закладзены сродкі на развіццё інфраструктуры, сацыяльнай сферы), аднак трэба больш зарабляць самім. Раёну трэба змяншаць датацыйнасць, якая знаходзіцца на ўзроўні 65 працэнтаў, а для гэтага павінна быць створана дакладная праграма яго сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аляксандр Мікалаевіч зазначыў, што ў апошні час у два разы павялічылася колькасць зваротаў ушачан у аблвыканкам і большасць з іх датычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А гэты фактар больш за іншыя гаворыць пра ўзровень аўтарытэту мясцовай улады. Губернатар даў наказ В.В.Родзічу рэгулярна аб’язджаць раён, сустракацца з людзьмі, каб ведаць іх праблемы, якія павінны вырашацца на месцы. Каму патрэбна – аказвацца адрасная дапамога. А.М.Косінец прыгадаў, што калі ў 2012 годзе насельніцтву вобласці яна была аказана ў памеры аднаго мільярда рублёў, то сёлета ўжо на 5 мільярдаў. Служыць людзям – менавіта для гэтага дадзена ўлада. “Мастацтва кіравання павінна быць накіравана на эфектыўнае развіццё Ушацкага раёна, нашай Віцебшчыны і Беларусі”, – рэзюмаваў сваё выступленне Аляксандр Мікалаевіч Косінец. Віктар Віктаравіч Родзіч выказаў падзяку Прэзідэнту краіны, старшыні аблвыканкама і дэпутатам раённага Савета дэпутатаў за аказаны давер і запэўніў, што будзе імкнуцца вывесці Ушацкі раён на лідзіруючыя пазіцыі. В. Караленка



1 комментарий по теме “Ушачский район возглавил новый руководитель — председателем райисполкома назначен Виктор Викторович Родич

  1. Может это и есть последний начальник Чукотки Скорее всего при такой естественной убыли населения район будет согласно новому административному делению реорганизован И вот действительно при сравнении Деменца и Райагросервиса по количественному составу белых воротничков приходишь к выводу А зачем тогда содержать весь аппарат Черного дома который тоже ничего не производит ? Поверьте Боливар не вынесит двоих а у нас пожалуй не двое а четверо метят в седло Боливара

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *